“Хочацца перамен. Лічу, што апошнія 15 гадоў партыя займалася ня тым, чым трэба. У Менску, пэўна, яны рабілі выгляд, што працавалі. Магчыма, яны і працавалі. Але калі зазірнуць за менскую кальцавую дарогу, у малыя гарады, такія, як Жлобін, то ніякай працы няма. Праходзілі выбары і іншыя кампаніі – ціша ды гладзь, як і па усёй Беларусі. Я лічу, што трэба езьдзіць, як гэта робіць Мілінкевіч, як зараз робіць, хоць ён і ня ў нашай партыі.
Лічу, што трэба працаваць зь беларускім народам, павярнуцца да яго. Магчыма, крыху зьнізіцца да узроўню простага чалавека, зразумець ягоныя патрэбы, у тым ліку, палітычныя патрэбы і ў гэтым кірунку працаваць. Я чакаю, што зьменіцца лідэр, зьменіцца палітыка і пачнецца нармалёвая канструктыўная праца, найперш на карысьць Беларусі.
Лічу, што ужо падрасло новае пакаленьне маладых палітыкаў, якія заявілі пра сябе. Лічу, што яны павінныя узяць уладу ў свае рукі і працаваць.”