Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце пацьвердзіла магчымы візыт Лукашэнкі


Пра гэта гаварылася сёньня на перамовах паміж прэзыдэнтам Літвы Далі Грыбаўскайце і віцэ-прэзыдэнтам Эўракамісіі Гюнтэрам Фэрхойгэнам.


Як паведамляе прэсавая служба літоўскага кіраўніка, на сустрэчы, сярод іншага, абмяркоўваліся пытаньні дачыненьняў Літвы зь Беларусьсю, Расеяй і Ўкраінай.

Спадарыня Грыбаўскайце праінфармавала спадара Фэрхойгэна пра магчымы візыт у Вільню беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, а таксама пераказала сваю апошнюю тэлефонную размову з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Як паведамлялі раней літоўскія ды беларускія СМІ, прэзыдэнт Лукашэнка можа наведаць Вільню 16 верасьня, калі там будзе праходзіць эканамічны форум. Літоўскае МЗС ня стала абвяргаць гэтай інфармацыі.

Як заявіў, наведваючы Вільню, віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі, Брусэль чакае ад Літвы вялікага ўнёску ў будоўлю мосту паміж ЭЗ і дзяржавамі-суседзямі — Беларусьсю, Украінай, Расеяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG