Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.-Ё.Шміт: Прасоўваньне радыкальных палітычных пераменаў не ўваходзяць у наш мандат


Ганс-Ёхэн Шміт
Ганс-Ёхэн Шміт

Датэрміновы ад'езд кіраўніка менскага Офісу АБСЭ Ганса-Ёхэна Шміта выклікаў шмат пытаньняў і здагадак. Нямецкі дыплямат даў інтэвію агенцтву БелАПАН, дзе расставіў усе кропкі над “і”, каб пасьля разьвітальнай сустрэчы зь беларускімі журналістамі не засталося неадказаных пытаньняў.

Адказваючы на пытаньне наконт скаргаў, якія накіроўвалі на яго ў Вену прадстаўнікі апазыцыі, дыплямат зазначыў:

“Тое, што частка апазыцыі крытыкуе маю працу - гэта нармальна, заўсёды задавальняць інтарэсы ўсіх немагчыма. І гэта не ўпершыню. Адзін з маіх папярэднікаў на гэтай пасадзе расказваў мне, што паасобныя прадстаўнікі апазыцыі яго таксама жорстка крытыкавалі. Але ёсьць і тыя, хто тэлефануе мне, шкадуючы, што я ад'яжджаю”.

Тлумачачы прычыны такіх скаргаў кіраўнік офісу сказаў:

“Як паведаміла мне нямецкі дэпутат Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ута Цапф, мінулі тыя часы, калі словазлучэньне “заходні дыплямат” азначала “сябар апазыцыі”... Ёсьць тыя, хто, крытыкуючы кіраўніка Офісу АБСЭ, жадае прасунуць свае інтарэсы, выкарыстоўваць нас як каталізатар радыкальных палітычных пераменаў у краіне. Але гэта не ўваходзіць у наш мандат, мы тут не на тое, каб рэалізоўваць нейкую палітыку”.

Поўны тэкст інтэрвію на сайце naviny.by

Мы зьвязаліся з прэс-цэнтрам АБСЭ ў Вене, каб дазнацца пра нейкія дэталі ад’езду Ганса-Ёхэна Шміта зь Менску, але нам сказалі, што АБСЭ прынцыпова не камэнтуе пэрсанальных пытаньняў. Прэс-цэнтар пацьвердзіў толькі, што місія Шміта ў Менску сканчаецца ў гэтым месяцы.

Гл. таксама:

Ад’езд Шміта – перамога апазыцыі
“Пытаньне стане прадметам вельмі жорсткага торгу”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG