“Цяперашняе кіраўніцтва павінна рэальна ацаніць сытуацыю ў партыі, якую дапусьціла ў мінулыя гады. У гэтым працэсе павінны ўдзельнічаць усе актывісты партыі. З гэтым зьвязана тое, якую пазыцыю зойме партыя ў грамадзтве.
На жаль, партыя проста растварылася ўнутры кааліцыі аб’яднаных дэмакратычных сіл. Сябры партыі БНФ сталі проста выканаўцамі чужых задумак у рамках гэтай кааліцыі.
Партыя павінна вярнуць сабе той станоўчы імідж, які быў у БНФ на пачатку яго стварэньня. Для гэтага неабходна стварыць спрыяльны клімат унутры партыі. Скончыць чысткі ў партыі. Даць магчымасьць вярнуцца ў партыю сябрам, якія былі выключаныя ў былыя гады. У партыі неабходна наладзіць працу па падрыхтоўцы новых лідэраў зь ліку маладых людзей, якія прыйшлі ў партыю.
Другое пытаньне, па вызначэньні прэтэндэнта на кандыдата ў прэзыдэнты — гэтае пытаньне я лічу заўчасным. Калі мы ўвяжамся ў выбарчую кампанію па сцэнары, які прапануецца цяперашнім кіраўніцтвам партыі, мы проста згуляем у сцэнар АДС, які не канкрэтызаваны, які распрацаваны вельмі кепска, якога не разумеюць ня толькі актывісты партыі БНФ, але і актывісты іншых партыяў”.