Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летні маратон: Выкананы запавет Васіля Быкава


Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх шасьці гадоў. Сёньня гутарка з паэтам Рыгорам Барадуліным.

Эфір 15 чэрвеня 2008 году.

“Дажыць да зялёнай травы” – кнігу пад такой назвай Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін пісалі сорак тры гады. Складаецца яна зь сяброўскага ліставаньня двух выдатных творцаў, якое пачалося ў 1960-м годзе й закончылася ў 2003-м. Пра эпісталярны зборнік, які днямі выходзіць у сьвет у адным зь менскіх выдавецтваў, мы гутарым з Рыгорам Барадуліным.

“Клееныя і пераклееныя канвэрты – тое не было для нас навіной”

Міхась Скобла: “Спадар Рыгор, падзагаловак кнігі “Дажыць да зялёнай травы” гучыць так – “Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін: дыялёг на працягу 43 гадоў”. Гэта значыць, першы ліст датуецца 1960 годам. А ці можаце прыгадаць сваю першую сустрэчу з Быкавым, першыя лісты ад яго?”

Рыгор Барадулін:
“Мая першая сустрэча з Васілём Быкавым адбылася на пачатку 1960-х гадоў, як гэта ні дзіўна гучыць, мінулага стагодзьдзя. Па заданьні рэдакцыі газэты “Советская Белоруссия”, дзе я займаў пасаду літсупрацоўніка ў аддзеле культуры, я паехаў у Горадню, дзе жыў і працаваў Васіль. Мы зь ім хутка паразумеліся, як людзі вушацкай зямлі. Тады ж у нас пачалася перапіска, перазвоньваньне па тэлефоне. І пісалі мы адзін аднаму, і званілі практычна да апошніх Васілёвых дзён”.

Скобла: “У адным зь лістоў да вас, зьмешчаных у кнізе “Дажыць да зялёнай травы”, Быкаў піша: “Атрымліваю твае клееныя-пераклееныя, чытаныя-перачытаныя лісты”. Ці было ў вас адчуваньне, што вашыя лісты чытае яшчэ нехта апрача адрасата?”

Барадулін:
“Значыць, цікава было некаму пачытаць. Чым чалавек болей чытае, тым болей ведае... Часам Васіль лісты перадаваў празь некага, тыя ўжо былі нечапаныя”.

Паўтор гэтай перадачы ў эфіры "Свабоды" 20 жніўня. Цалкам чытаць перадачу ТУТ
  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG