Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валера Руселік. ПРА СВАБОДУ


Валера Руселік
Валера Руселік

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Валера Руселік. Нарадзіўся ў Горадні ў 1982 годзе. Сярод іншых сваіх заняткаў найперш вылучае падарожжы. У 2001 годзе босым пілігрымам з Горадні дайшоў да Вострай Брамы ў Вільні. Плаваў у трох морах і двох акіянах. Абаронца намётавага мястэчка на Плошчы Каліноўскага, а таксама гістарычнай забудовы Горадні ў часе “бульдозэрнай рэканструкцыі”. Мэдыя-актывіст. Сябра суполкі літаратараў-паўстанцаў “Бункер”.


Панядзелак 2009-VIII-17

Прывітаньне! На гэтым тыдні я хацеў бы паразважаць з вамі пра… свабоду. Здавалася б, што можа быць больш банальнае – пра свабоду на “Свабодзе”! Аднак вяртаючыся з чарговага падарожжа ў Беларусь альбо чытаючы ў Сеціве апошнія навіны краю пасьля працяглага статусу offline, сярод штодзённай мітусьні часам цяжка заўважыць нейкія істотныя зьмены. Зноўку і зноўку знаёміцца з падрабязнасьцямі чарговых каляпалітычных звадаў ці з традыцыйнымі паразамі і прыніжэньнямі апанэнтаў дзейнага рэжыму даўно абрыдла.

І хоцькі-няхоцькі пачынаеш задумвацца пра больш істотныя рэчы, зашмальцаваныя да банальнасьцяў пустаслоўем ці паглынутыя тонамі фактоідаў. Рэчы, ад якіх адмахваюцца, як ад надакучлівых жамярыц або дурнаватых дрындушак. Але як, да прыкладу, можна адмахнуцца ад свабоды – у краі, назва якога даўно сталася сынонімам няволі і, адначасна, сымбалем змаганьня за гэтуюсама свабоду?
Нездарма нашыя продкі лічылі, што сутнасьць/пабудова чалавека паўтарае сутнасьць/пабудову сьвету. Спазнаць чалавека можна праз спазнаньне сьвету. У сваю чаргу, сьвет можна зразумець праз чалавека, празь ягоныя канкрэтныя ўчынкі, словы, думкі. Сутнасьць свабоды таксама найпрасьцей спазнаваць праз свабодных людзей. Чым мы й зоймемся.

Шыльда ў гонар паўстанцаў на Лукіскім пляцы ў Вільні

Экскурсія навучэнцаў Віленскай школы імя Ф. Скарыны ля помніка К. Каліноўскаму ў Салечніках (Літва)

Ускладаньне кветак да магілы братоў Луцкевічаў на віленскіх могілках Роса ў час сьвяткаваньня 90-годзьдзя БНР у Вільні

Сьвяткаваньне 90-годзьдзя БНР у Вільні

Шыльда К. Каліноўскаму ў Вільні

Як грамадзкі рэдактар гэтага тыдню, дазволю сабе першым у сваім шэрагу свабодных беларусаў пазначыць Міколу Аўтуховіча. Пра гэтага чалавека чуў кожны, хто зараз чытае мае сьціплыя разважаньні. У вялікім аб’ёме інфармацыі, выдадзенай на запыт: “Аўтуховіч” – знойдзем і шэраг вэрсіяў пра сапраўдныя прычыны канфлікту жыхара Ваўкавыску з уладамі. Тут і зайздрасьць да бізнэсу й асабістага аўтарытэту Аўтуховіча, і помста за ягоную прынцыповасьць у адстойваньні ўласных правоў і выкрыцьці злачыннасьці мясцовых чыноўнікаў, і страх рэжыму перад спробамі “аўганцаў” самаарганізавацца і ўліцца ў незалежніцкі рух.

Але няма галоўнага: Аўтуховіч – свабодны чалавек і застаецца ім нават за кратамі. А свабодныя людзі – найпершыя ворагі для ўсялякай дыктатуры. Незалежнасьць краіны абавязкова пачынаецца са свабоды асабістай. Трымацца ўласных перакананьняў, адстойваць свой гонар і праўду, быць салідарнымі зь сябрамі й паплечнікамі – вось крокі, якія павінен зрабіць кожны з нас на шляху да ўласнай Свабоды.
Што ж да Свабоды агульнай, то яна пачынаецца з салідарнасьці свабодных людзей, а не з чарговых “лібэралізацыяў” ці “канструктыўных дыялёгаў”. Пакуль у турме гнояць людзей без суду і сьледзтва, якая можа быць дэмакратызацыя? Што за карысьць ад дыялёгу “Менск-Брусэль”, больш падобнага на гандаль, аб’ектам якога з’яўляецца свабода й нават жыцьцё чалавека? Калі рэжым бярэ ў закладнікі ўласных грамадзянаў, якое ймя гэткаму рэжыму?

Але найгалоўнейшае пытаньне не да чыноўнікаў, а да кожнага з нас: чаго вартая нашая свабода, пакуль за кратамі памірае Мікола Аўтуховіч?

Адныя гаспадары лепяць налепкі, іншыя - іх абдзіраюць


Беларускія партызаны - на здымках галівудзкай стужкі "Defiance"

Удзельніца акцыі ў Горадні, прысьвечанай Міжнароднаму Дню міру
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG