Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС раіць беларусам кіравацца грузінскімі законамі


Мапа Грузіі
Мапа Грузіі

Міністэрства замежных спраў апублікавала на сваім сайце напамін беларусам, што ў Абхазію й Паўднёвую Асэтыю, незалежнасьць якіх прызнала Расея, варта езьдзіць толькі з Грузіі.

“Уезд іншаземцаў у Абхазію й Паўднёвую Асэтыю дапускаецца выключна з напрамкаў Зугдзідзкага й Гарыйскага муніцыпалітэтаў. Пранікненьне ў Абхазію й Паўднёвую Асэтыю з усіх іншых напрамкаў без спэцыяльнага дазволу грузінскіх уладаў забараняецца й караецца ў адпаведнасьці з крымінальным кодэксам Грузіі”.

Паводле БелаПАНа, сама меней у двух грамадзян Беларусі былі праблемы пры ўезьдзе ў Грузію з-за таго, што тыя раней наведалі Абхазію без спэцыяльнага дазволу.

Міністэрства настойліва рэкамэндуе беларусам, едучы ў Паўднёвую Асэтыю й Абхазію пільнавацца грузінскага заканадаўства.

Летась у жніўні расейская Рада Фэдэрацыі і Дзяржаўная дума аднагалосна прагаласавалі за тое, каб прызнаць незалежнасьць гэтых дзьвюх аўтаномных рэспублік, якія дэ-юрэ лічацца часткай Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG