На плошчы Незалежнасьці разагналі акцыю “маладафронтаўцаў”, якія трымалі расьцяжку “Свабоду Дубскаму!” і партрэты свайго паплечніка. Неўзабаве кіраўнік міліцыі Маскоўскага раёну аддаў загад падначаленым затрымліваць. Спачатку міліцыянты схапілі бел-чырвона-белы сьцяг і паспрабавалі яго разарваць, але не атрымалася. Тады яны схапілі ўтрох хлопца, які не аддаваў сьцяг і пацягнулі яго да машыны, што была за Чырвоным Касьцёлам.
Міколу Дземідзенку пачалі штурхаць, павалілі на зямлю, але хлопец не пагадзіўся ісьці ў міліцыю. Сказаўшы, што выказвае салідарнасьць з Дубскім. Тады яго схапілі чатыры міліцыянты, двое за рукі, двое за ногі і пацягнулі яго з плошчы. Цяпер прыехаў аўтобус з АМАПам, схапілі юнакоў і дзяўчат, зьбілі, зацягнулі ў аўтобус. Спэцназаўцы пачалі “прачосваць” плошчу, углядваюцца ў твары тых, хто сядзіць тут на лаўках, шукаюць, відаць, “маладафронтаўцаў”. Верагодна, яны спазьніліся на акцыю, разьлічвалі, што моладзь правядзе яе недзе ў іншым месцы. На гэты момант затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы знаходзяцца ў міліцыі. У Баранавічах затрыманыя пяць моладзевых актывістаў. Намагаліся затрымаць нашага фотакарэспандэнта (у другі раз), спрабавалі зацягнуць у міліцэйскую машыну. А фотакор “Беларускай газеты” знаходзіцца ў Цэнтральным РАЎС.
Вядучая: На сувязі — маці Арцёма Дубскага, Алена. Спадарыня Алена, ці ведаеце Вы, што цяпер, на плошчы Незалежнасьці ў Менску, адбываецца акцыя салідарнасьці з Вашым сынам, што ёсьць затрыманыя?
Алена Дубская: Так. Я падтрымліваю іх. Лічу, што Арцёма незаслужана пакаралі.