Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глуск адзначыў дзень вызваленьня


Ігар Кірын
Ігар Кірын
У гэтым месяцы чарговы грамадзкі рэдактар тыдня Ігар Кірын з Глуску адзначае 55-годзьдзе. Пасьля БДУ выкладаў фізыку, быў дырэктарам раённага Дому піянэраў і школьнікаў. За актыўнасьць падчас кіраваньня Глускім камітэтам грамадзкага самакіраваньня быў звольнены, арганізаваў раённы клюб выбарцаў. Цяпер кіруе мясцовым прадстаўніцтвам БХК, зьяўляецца рэдактарам вэб-сайту gluskonline.net, створанага разам з Уладзімірам Мельнікавым (Эстонія). Аўтар шэрагу публікацыяў у нацыянальным друку. Два гады таму стаў першым афіцыйна зарэгістраваным у раёне рэпэтытарам.


Як і паўсюль, у Глуску днямі ўрачыста адзначылі 65 гадавіну вызваленьня. На ўрачыстасьці сабраліся вэтэраны Вялікай Айчыннай. Прысутнічаў і сам легендарны Ульян Рыбак – адзіны ў вобласьці жывы Герой Савецкага Саюзу.


Кіраўнік райвыканкаму Аляксандар Багель уручае ўзнагароды ветэранам




Глуск, дарэчы, вызвалілі 27 чэрвеня – бой за пасёлак доўжыўся пяць гадзінаў. А цягам наступнага дня ачысьцілі ад гітлераўцаў увесь раён. У гэтых баях удзельнічалі воіны 96–й и 50–й гвардзейскіх стралковых дывізій 28–й арміі, 19–й мэханізаванай брыгады и 10–й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі конна–мэханізаванай групы 1–га Беларускага фронту.

Падчас вайны ў нас дзейнічалі 11 партызанскіх атрадаў, аб’яднаных у 4 брыгады.

У баях удзельнічалі больш за 6,5 тысячы глусчанаў.

Апроч кіраўніцтва раёну выступіла Ніна Паўлаўна Петрыкава з Бабруйску – зьвязная разьведчыца партызанскага атраду імя Кірава. На жаль, гады бяруць сваё – яна адна з усіх былых партызанаў і воінаў змагла прыехаць у Глуск.

Ніна Паўлаўна Петрыкава

Аднак быў сын камісара партызанскага атраду імя Кірава Восіпа Тасьмінскага — масквіч Анатоль Тасьмінскі.

Затым выступілі самадзейныя артысты, гучалі песьні ваенных гадоў. Адбыўся канцэрт харэаграфічнага ансамблю з Бабруйску “Зязюлечка”. Для сваіх землякоў прасьпяваў Аляксандар Папоў.



Бронзавы бюст С.Шутава зьдзіўляў тамтэйшых сваёй новай афарбоўкай. Бюст пачаў мяняць свой колер пасьля няўдалых спробаў адчысьціць яго да прыезду А.Лукашэнкі восеньню 2005 году. І вось да сьвята ён проста зазьзяў.

Бюст С.Ф. Шутава да
Бюст С.Ф. Шутава. пасьля

Невядома, як бы паставіўся да падобнага “камуфляжу” аўтар помніка, аднак наўрад ці гэта апэрацыя зможа спыніць пачаты пасьля разбурэньня ахоўнага слою працэс акісьленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG