Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што гэта два зусім розныя пытаньні, якія немагчыма між сабой увязваць.
«Цяпер стасункі паміж Расеяй і Беларусьсю пакідаюць жадаць значна лепшага і знаходзяцца, практычна, у стане сталых высьвятленьняў адносін. І так будзе цягнуцца дастаткова доўга, да канца 2010 года.
У нас нават саюзнай дзяржавы няма і быць ня можа пры існых элітах у Расеі і Беларусі. Таму нечага чакаць адносна нас проста немагчыма.
Калі б Беларусь хацела, каб Расея неяк паўплывала на ЗША дзеля, тады трэба паводзіць сябе з Расеяй так, як хоча гэтага Расея. Ну, а што тычыцца Амэрыкі, каб яна падымала пытаньне наконт Беларусі, то амэрыканцы нават сьпіс неўязных не мянялі. Тут нават марыць пра гэта не даводзіцца.
Гэта сустрэча Абамы і Мядзьведзева — „перазагрузка“ выключна стасункаў расейскіх і амэрыканскіх».