Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль: Зэльцэра вызваляюць як закладніка


Менскі палітоляг Аляксей Кароль перакананы, што памілаваньне А. Лукашэнкам выратуе Эмануіла Зэльцэра, але не дакажа ягонай віны ў вачах грамадзкасьці.

“Радасна, што Зэльцэр выйдзе з турмы. Для яго гэта абазначае выратаваньне – з улікам стану ягонага здароўя. Але пра ягоную віну па-ранейшаму няма чаго казаць. Ясна, што яго нельга было тут судзіць, нават калі б ён што і зрабіў, але ж не на тэрыторыі гэтай краіны.

Сам факт ягонага вызваленьня мог адбыцца раней, але ўзьнікае думка, што гэта адцягнулі, каб была магчымасьць пагандлявацца з амэрыканскімі кангрэсмэнамі і падаць гэта як жэст добрай волі. На самой справе гэта выглядае як вызваленьне закладніка”.

Паводле спадара Караля, ёсьць спадзяваньне, што ў тых умовах, у якія трапіла Беларусь, улады могуць зрабіць і далейшыя крокі ў кірунку дэмакратызацыі і лібэралізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG