Пазьняк: “Палітычная сытуацыя, якая зараз утварылася ў Беларусі ў сувязі з канфліктам паміж расейскім і антыбеларускім рэжымамі, для шмат якіх беларусаў робіцца момантам ісьціны. Тое, што дзесяцігодзьдзямі не даходзіла да іхняга разуменьня аб захопніцкай разбуральнай ролі Расеі ў гістарычным лёсе Беларусі, тое цяпер усьвядомілася за некалькі дзён. Просты беларус прывык думаць не абстрактнымі катэгорыямі, а жыцьцёвымі прыкладамі, якія закранаюць яго існаваньне. Тут якраз такі прыклад.
Другое, што хачу адзначыць. Брусэльская Эўропа якраз цяпер атрымала рэдкую магчымасьць уплыву на антыбеларускі рэжым і на вэктар яго накірунку. Калі Эўропа такую магчымасьць не скарыстае, дык грош цана і ўсёй яе усходняй партнэрскай палітыцы. З боку Эўразьвязу павінны б былі быць эквівалентныя прапановы па выхаду з крызысу. І абавязкова пры гэтым -- пастаноўка цьвёрдых умоваў дзеля рэалізацыі прапановаў. Такімі ўмовамі павінны быць - першае, і самае галоўнае: спыненьне перасьледу і вынішчэньня беларускай культуры і яе носьбітаў, ліквідацыя перашкодаў на шляху яе разьвіцьця. Другое. Вызваленьне палітвязьняў, і ў першую чаргу - Аўтуховіча, які галадае ўжо два месяцы. Павінны быць забясьпечаныя правы асобы. І трэцяе. Мусіць быць зьмененае выбарчае заканадаўства, адмененая антыдэмакратычная норма папярэдняга галасаваньня. Гарантаваны кантроль над галасаваньнем і прысутнасьць прадстаўнікоў альтэрнатывы ў выбарчых камісіях. Уся вольная Беларусь даўно чакае такіх рашэньняў."