Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямцоў: “Лукашэнка мацнейшы за Пуціна і Мядзьведзева”


На пытаньне, ці можа Лукашэнка пайсьці на яшчэ большую канфрантацыю з Крамлём, Барыс Нямцоў сказаў:

“Я так адкажу: Лукашэнка, бясспрэчна, мацнейшы за якога заўгодна расейскага кіраўніка. Лукашэнка мацней за Пуціна. Лукашэнка мацней за Мядзеведзева - ён вёрткі, больш вопытны. Расею -- ельцынскую, пуцінскую, мядзведзеўскую за нос водзіць ужо 15 гадоў, а сам пры гэтым застаецца ва ўладзе. Лукашэенка не па зубах ні Пуціну, ні Мядзведзеву. Адначасна, Лукашэнка залежыць ад Масквы эканамічна, і пры жаданьні Пуцін можа стварыць вялікія эканамічныя праблемы Беларусі. Напрыклад, зачыніць зусім расейскі рынак для беларускіх тавараў. Але я магу сказаць, да чаго гэта прывядзе. Гэта прывядзе да яшчэ большай антырасейскай кансалідацыі беларускага грамадзтва вакол Лукашэнкі і да неабходнасьці інтэграцыі з Захадам. І самае галоўнае, чаго баіцца Лукашэнка: паколькі грошай з Расеі ён атрымліваць ня будзе, яму давядзецца праводзіць рэформы. І адчыніць краіну для інвесітыцыяў, у тым ліку і замежных. Ён, канешне, гэтага ня хоча, бо згуба кантролю над эканомікай - гэта крок у палітычную магілу для дыктатара. Для кожнага дыктатара. Тым ня менш, кітайскі варыянт для Беларусі ён прыняць можа, і хутчэй за ўсё ён будзе вымушаны на яго пайсьці, калі Пуцін далей будзе завінчваць гайкі. Але ў мяне адчуваньне, што Пуцін ня здольны завінчваць гайкі, таму што ён слабы. Ён ня можа перамагчы Лукашэнку, ён у глыбіні душы чаму яго ненавідзіць? Таму што ён разумее, што Лукашэнка як лідэр, як дыктатар, як аўтарытарны кіраўнік - мацнейшы, чым Пуцін. Таму я думаю, што будзе халодная вайна, але ня будзе гарачай вайны, ад якой будзе цярпець беларуская эканоміка вельмі моцна”.

Іншыя адказы чытайце тут .

Барыс Нямцоў нарадзіўся 9 кастрычніка 1959 г. Па адукацыі радыёфізік, кандыдат навук. У палітыцы з 1990 году – быў абраны нароным дэпутатам РСФСР, быў губэрнатарам Ніжэгародскай вобласьці, міністрам паліва і энэргетыкі, віцэ-прэмьерам Расеі. Разглядаўся ў якасьці аднаго з пераемнікаў Б. Ельцына на пасадзе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Быў лідэрам расейскага Саюзу правых сілаў, дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. У 2004 годзе разам з віцэ-спікерам Дзярждумы Расеі Ірынай Хакамадай быў дэпартаваны з Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG