Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі б не Партнэрства, Лукашэнка б паехаў на саміт АДКБ”


Сяргей Маркаў
Сяргей Маркаў

Крызіс у беларуска-расейскіх дачыненьнях мы папрасілі пракамэнтаваць расейскага палітоляга, дэпутата Дзяржаўнай Думы РФ ад “Единой России” Сяргея Маркава.

Маркаў: “Вастрыня гэтага канфлікту выкліканая двума чыньнікамі. Па-першае, гэта псыхалягічны канфлікт асобаў паміж Лукашэнкам з аднаго боку і Пуціным і Мядзьведзевым з другога. Яны псыхалягічна розныя тыпы, яны псыхалягічна ня любяць адзін аднаго. І па-другое – гэта рэалізацыя праграмы "Ўсходняе партнэрства", мэта якой – максымальна адарваць ад Расеі Украіну, Беларусь, Малдову і іншыя краіны. Калі б Лукашэнка не паехаў 7 траўня ў Прагу на саміт "Усходняга партнэрства", то 14 чэрвеня ён паехаў бы ў Маскву на саміт АДКБ. Фізычна, праўда, Лукашэнка ў Празе ня быў, бо Клаўс заявіў, што не падасьць яму рукі. Але палітычна ж ён там быў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG