Таксама С.Сідорскі сустрэнецца са старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімерам Літвіном і лідэрам Партыі рэгіёнаў Віктарам Януковічам.
Па выніках перамоваў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакумэнтаў. Сярод іх пагадненьне паміж урадамі аб бязьвізавых паездках грамадзянаў, рамачнае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне дасьледаваньня і выкарыстаньня касьмічнай прасторы ў мірных мэтах. Заплянавана таксама да падпісаньня міждзяржаўная дамова аб перадачы асобаў, асуджаных да пазбаўленьня волі, для далейшага адбыцьця пакараньня.
Візыт кіраўніка ўраду Беларусі ва Ўкраіну адбываецца па дамоўленасьці прэзыдэнтаў дзьвюх краінаў, дасягнутай падчас сёлетніх сустрэчаў у Чарнігаве і Гомелі.
Паводле прэс-службы прэзыдэнта Ўкраіны, сярод галоўных тэмаў перамоваў будуць пытаньні завяршэньня працэсу афармленьня беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы, супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры і ўзаемадзеяньне ў рамках праграмы “Ўсходняе партнэрства”.