«АБЛОГА. ТЫДЗЕНЬ З БЛОГЕРАМ» — летні праект сайту «Свабоды», аўтарскі агляд самых цікавых публікацый, камэнтароў, дыскусій у беларускай блогафэры ад вядомых блогераў. Пяць разоў на тыдзень.
На гэтым тыдні цікавосткі ў фрэнд-стужцы, суполках Жывога Журналу і іншых плятформаў шукае і камэнтуе Czerniec.
Няхай Беларусь знаходзіцца ў самым хвасьце сусьветнага рэйтынгу рэлігійнасьці насельніцтва. Пытаньні веры жыва цікавяць яе жыхароў — як з акадэмічнага пункту гледжаньня, гэтак і з практычных меркаваньняў.
Vadim_i_z згадаў навіну : у ЗША чарнаскурую жанчыну ўзьвялі ў сан рабіна. Ягоныя чытачы ўстурбаваліся. Але іхная турбота была выкліканая зусім не ксэнафобскімі пачуцьцямі: яны патрабавалі ўдакладненьня тэрміну «сан» у дачыненьні да юдаізму і дакаралі перакладчыкаў за традыцыйна нядбайную працу ў рэлігійнай сфэры.
— Гэта спэцыфіка рускай славеснасьці. У юдэяў, мусульманаў і хрысьціянаў-пратэстантаў няма санаў.
У рускіх перакладах заходніх фільмаў на поўным сур’ёзе зварот да сьвятара каталіцкай канфэсіі гучыць як «Святой отец».
«Святы айцец» — гэта зварот толькі да Папы Рымскага.
— Сьвятарства ў юдаізьме няма, таму рабін — гэта чалавек з адпаведнай адукацыяй, які мае права займаць пэўныя пасады.
— Дарэчы цікава, як да яе зьвяртацца будуць?
— Напэўна, усё-ткі «рабінша»?
Прыгадваецца анэкдот. Такі паглядзіце на яго! Яму мала, што ён мурын!
Яшчэ і не «яму», а «ёй»!
Было таксама заўважана, што ў Менску жанчына-рабін была ўжо даўно і нават трапіла ў энцыкляпэдыю як выпадак з практыкі рэфармісцкага юдаізму. «Ня ведаў, што наш горад настолькі прагрэсіўны, што нават служыць прыкладам», — цешыцца vadim_i_z.
Культавы беларускі выканаўца музыкі клезмэр знаёміць сваіх чытачоў з займальным арт-аб’ектам эпохі мадэрну.
Аўтар перакладае надпіс: «Мне патрэбная твая стара-новая краіна. Далучайся да габрэйскага палку». На вопратцы жанчыны напісана: «Дачка Сіёну». Гісторыя паходжаньня пляката засталася нявысьветленай.
Менскія блогеры прадэманстравалі разнастайныя веды ў галіне кананічнага права. Неардынарную задачу паставіў перад імі l_u_f_t: да якой рэлігійнай супольнасьці зьвярнуцца, каб ахрысьціць немаўля, у якога бацькі не пабраныя шлюбам, адзін з бацькоў нехрышчоны, ня верыць у Бога і ня мае грамадзянства Рэспублікі Беларусь? Менчукі з ахвотай узяліся за вырашэньне гэтага раўнаньня з трыма невядомымі. Папярэднія вынікі брэйн-стормінгу далі нямала другасных нечаканых зьвестак: пратэстанты ўсё-ткі хрысьцяць дзяцей да 12 гадоў, крышнаіты вераць у Ісуса, сьведкі Яговы не ўжываюць крыві немаўлятаў, у сямідзясятыя гады такую справу лёгка выконвала вясковая бабуля… Прагучалі і канструктыўныя прапановы:
— Праваслаўныя дакладна хрысьцяць усіх — трэба толькі прыйсьці і аплаціць у касу.
— Я магу
«Царква пойдзе ў інтэрнэт з гармоніяй, а ў школы — зь мяккай настойлівасьцю», — гэтая навіна ня выклікала кансалідаванай рэакцыі беларускага сэгмэнту сеціва. Асобныя праявы незадаволенасьці камэнтатараў:
— РПЦ павінна быць прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, якая квапіцца на правы і свабоды грамадзянаў.
— Руская праваслаўная царква бяссумненна мае цягу да дыктатуры <…> Апазыцыя чамусьці баіцца закрануць галоўнае ідэалягічнае апірышча Лукашэнкі і лукашызму як дыктатарскага палітычнага, эканамічнага, культурніцкага і ідэалягічнага рэжыму — Рускую праваслаўную царкву.
…патанаюць у агульным чакальным маўчаньні. Гэтая бязмоўнасьць лепей за ўсе камэнтары адлюстроўвае веру нашых грамадзянаў у тое, што ўсё, што ні адбываецца, — да лепшага.
Але ж! Актывісты «Маладога Фронту» адшукалі ў крамах гораду марозіва ў незвычайнай абгортцы:
«На смак марозіва таксама файнае : ) шукайце ў крамах вашага гораду!» — дзеляцца ўражаньнямі актывісты.
Паколькі краіна паходжаньня тавару — Расея, інтэрнэт-карыстальнікі заінтрыгаваныя: у чым мэсыдж знойдзенага артэфакту? Ці то гэта намёк на славутых «адмарозкаў», ці то таемная салідарнасьць з апазыцыяй і пажаданьне посьпехаў? А можа — абяцаньне адправіць іх на паўночны полюс? Амаль што ўсё — імаверна.
Была таксама выказана занепакоенасьць, што гэты прадукт можа хутка зьнікнуць з продажу.
Сьпяшайцеся набыць!

Адценьні сэнсу

«А ты запісаўся ў сіяністы?»
Культавы беларускі выканаўца музыкі клезмэр знаёміць сваіх чытачоў з займальным арт-аб’ектам эпохі мадэрну.
Аўтар перакладае надпіс: «Мне патрэбная твая стара-новая краіна. Далучайся да габрэйскага палку». На вопратцы жанчыны напісана: «Дачка Сіёну». Гісторыя паходжаньня пляката засталася нявысьветленай.
Навучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя…
Менскія блогеры прадэманстравалі разнастайныя веды ў галіне кананічнага права. Неардынарную задачу паставіў перад імі l_u_f_t: да якой рэлігійнай супольнасьці зьвярнуцца, каб ахрысьціць немаўля, у якога бацькі не пабраныя шлюбам, адзін з бацькоў нехрышчоны, ня верыць у Бога і ня мае грамадзянства Рэспублікі Беларусь? Менчукі з ахвотай узяліся за вырашэньне гэтага раўнаньня з трыма невядомымі. Папярэднія вынікі брэйн-стормінгу далі нямала другасных нечаканых зьвестак: пратэстанты ўсё-ткі хрысьцяць дзяцей да 12 гадоў, крышнаіты вераць у Ісуса, сьведкі Яговы не ўжываюць крыві немаўлятаў, у сямідзясятыя гады такую справу лёгка выконвала вясковая бабуля… Прагучалі і канструктыўныя прапановы:
— Праваслаўныя дакладна хрысьцяць усіх — трэба толькі прыйсьці і аплаціць у касу.
— Я магу
«Верым! Можам! Пераможам!»
«Царква пойдзе ў інтэрнэт з гармоніяй, а ў школы — зь мяккай настойлівасьцю», — гэтая навіна ня выклікала кансалідаванай рэакцыі беларускага сэгмэнту сеціва. Асобныя праявы незадаволенасьці камэнтатараў:
— РПЦ павінна быць прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, якая квапіцца на правы і свабоды грамадзянаў.
— Руская праваслаўная царква бяссумненна мае цягу да дыктатуры <…> Апазыцыя чамусьці баіцца закрануць галоўнае ідэалягічнае апірышча Лукашэнкі і лукашызму як дыктатарскага палітычнага, эканамічнага, культурніцкага і ідэалягічнага рэжыму — Рускую праваслаўную царкву.
…патанаюць у агульным чакальным маўчаньні. Гэтая бязмоўнасьць лепей за ўсе камэнтары адлюстроўвае веру нашых грамадзянаў у тое, што ўсё, што ні адбываецца, — да лепшага.
Веру, бо абсурдна