Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Прагрэс у справе дэмакратызацыі” можа давесьці да Рады Эўропы


Самуль Жбогар і Сяргей Мартынаў
Самуль Жбогар і Сяргей Мартынаў

Старшыня камітэту міністраў Рады Эўропы, міністар замежных справаў Славеніі Самуэль Жбогар заявіў, што ёсьць магчымасьць прыняць Беларусь у склад Рады Эўропы бліжэйшым часам.


Такая заява прагучала пасьля перамоваў Самуэля Жбогара з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Жбогар заявіў журналістам, што ён прыехаў у Менск адразу ў трох якасьцях:

  • як міністар замежных справаў Славеніі, якая хоча разьвіваць палітычныя і эканамічныя адносіны зь Беларусьсю;
  • як міністар краіны Эўразьвязу, які жадае разьвіваць адносіны зь Беларусьсю ў першую чаргу у рамках праграмы Ўсходняе партнэрства;
  • як старшыня камітэту міністраў Рады Эўропы.

“Міністры Рады Эўропы ацэньваюць, што ў Беларусі зьявіўся вялікі прагрэс у справе дэмакратызацыі краіны і павагі да правоў чалавека. Мы лічым, што цяпер час больш шчыльнага супрацоўніцтва Рады Эўропы зь Беларусьсю. Працяг гэтых рэформаў дазволіць нам у бліжэйшы час прыняць Беларусь у Раду Эўропы. Славенія як старшыня будзе прыкладаць усе намаганьні, каб ажыцьцявіць гэтую мэту”.

Сяргей Мартынаў зазначыў, што ў Беларусі сапраўды шмат зроблена у справе дэмакратызацыі грамадзтва. “Гэтыя крокі робяцца ў Беларусі не для таго, каб спадабацца камусьці ў Эўразьвязе, ці Радзе Эўропы. Гэта мы робім, бо існуе такая неабходнасьць у нашым грамадзтве. Мы будзе працягваць рух у гэтым кірунку, але гэта будзе вызначацца менавіта запатрабаванасьцю беларускага грамадзтва”, - зазначыў міністар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG