У інтэрвію, апублікаваным сёньня ў газэце “Известия”, А.Лукашэнка зноў выказаўся на адрас міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына:
“Мне патлумачылі, што на яго ідзе моцны ціск. Ён моцна нэрвуецца і гаворыць крыху ня тое. Тады – падлячыцца. У яго фінансы дзяржавы ў руках і ён пачнае такое казаць. Заўтра ён і не тое зробіць”.
А.Лукашэнка ў мінулую пятніцу вельмі нэрвова адрэагаваў на выказваньні Аляксея Кудрына, які заявіў, што Беларусь наблізілася да мяжы неплатаздольнасьці, ды зьвязаў выдзяленьне Менску апошняй траншы расейскага крэдыту памерам у 500 мільёнаў даляраў з антыкрызіснымі дзеяньнямі беларускага ўраду. Лукашэнка заявіў, што Кудрын “цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць вучыць працаваць” Ён загадаў беларускаму ўраду “ня кланяцца перад Расеяй і шукаць шчасьця ў іншай частцы плянэты”.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў на гэтым тыдні назваў недапушчальнымі з пункту гледжаньня дыпляматычнай этыкі выказваньні на адрас прадстаўнікоў расейскага кіраўніцтва, якія дазволіў сабе кіраўнік адной з краінаў — бліжэйшых партнэраў Расеі.
Паводле "РИА Новости", кіраўнік Расеі на нарадзе па эканамічных пытаньнях заявіў:
“Мы актыўна па-партнэрску працуем з нашымі бліжэйшымі суседзямі, дапамагаем ім у пераадоленьні крызысных зьяў, у тым ліку фінансамі, і немалымі фінансамі. Іншы раз гэта суправаджаецца неабходнасьцю камэнтаваць эканамічную сытуацыю ў гэтых краінах”.
Ён падкрэсьліў, што ў Расеі “ніколі не дазвалялі і ня будуць дазваляць сабе асабістых характарыстык адносна кіраўнікоў іншых краін. Хаця мы маглі б сказаць што-небудь адносна эфэктыўнасьці эканамічных захадаў, якія імі робяцца, чаму яны зьвяртаюцца да нас па дапамогу, падтрымку.