Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністы мяняюць назву, але не сьцяг


Фота camarade.biz
Фота camarade.biz

На нечарговым зьездзе апазыцыйнай Партыі камуністаў Беларускай Дэлегаты прынялі рашэньне пра перайменаваньне партыі. Зьезд праходзіў у закрытым рэжыме.

Бальшыня дэлегатаў зьезду – 108 супраць 51-го (пяцёра ўстрымаліся) – выказаліся за перайменаваньне партыі. Усяго было абмеркавана шэсьць варыянтаў: Беларуская партыя левых, партыя дэмакратыі і справядлівасьці, партыя "Новы курс", партыя "Радзіма", партыя "Справядлівасьць і народаўладзьдзе”, партыя "Справядлівы сьвет". Падчас галасаваньня бальшыню галасоў набралі тры варыянты – Беларуская партыя левых, партыя дэмакратыі і справядлівасьці і партыя "Радзіма". Паводле старшыні падліковай камісіі Зьміцера Яненкі, найбольшую колькасьць галасоў з гэтых трох набрала назва – Беларуская партыя левых. Аднак, які з гэтых трох варыянтаў стане назвай партыі, будзе вядома на другой частцы зьезду ўвосень гэтага года.

“Я лічу, усё нармальна. Партыя зрабіла вялікі крок наперад, вялікі крок у будучыню. Тыя, хто сёньня казаў, што гэтага не трэба рабіць,
Мы не адмовімся ад чырвонага сьцягу, ён застанецца
самі хочуць застацца ў мінулым. Мы, бальшыня зьезду, вырашылі, што трэба ісьці наперад, у будучыню. І я лічу, што наша партыю цяпер можна называць партыяй будучыні”.

Асноўнай мэтай зьезду ёсьць мадэрнізацыі партыі. І ў гэтым працэсе яе лідэр Сяргей Калякін атрымаў падтрымку. Бальшыня (130 супраць 58-мі) дэлегатаў выказала давер старшыні ПКБ Сяргею Калякіну.

Сяргей Калякін
“Падчас абмеркаваньня мы прыйшлі да высновы, каб добра адказваць на выклікі, якія існуюць, партыі трэба правесьці глыбокую рэформу формаў і мэтадаў дзейнасьці. А таксама зьмяніць назву партыі”.

Карэспандэнт: “Дык якой жа стане партыя ў выніку мадэрнізацыі?”

Калякін: ”Гэта будзе сучасная марксысткая партыя. Мы не праводзім зьменаў каштоўнасьцяў і зьмену мэтаў, якія ставіць партыя. Праграма партыі застаецца якой і была. Я мяркую так, мы не адмовімся ад чырвонага сьцягу, ён застанецца”.

Паводле спадара Калякіна, невялікая частка зьезду выступіла за тое, каб спыніць супрацоўніцтва з правымі партыямі, якія ўваходзяць у аб’яднаныя дэмсілы. Аднак бальшыня выказалася за працяг сумеснай працы ў рамках АДС на карысьць дэмакратыі ў краіне. Ці прывядзе рэформа да расколу ў партыі?На гэта спадар Калякін сказаў:

“Прыкладна 25% “супраць” у партыі. Усе хто супраць пакінуць партыю пасьля зьмены назвы. Таму некаторыя страты будуць. Але мы іх мінімізуем. Таму мы лічым, што з тых 25%, якія “супраць”, як мінімум палову, мы зможам захаваць. Страты не будуць крытычнымі і будуць адноўлены новым прыёмам сяброў”.

Таксама на зьезьде зацьверджана пазыцыя ПКБ па пераадоленьні эканамічнага крызісу і зьмякчэньні яго наступстваў для Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG