Лідэр партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін пракамэнтаваў прысуд Зьмітру Бандарэнку, якога асудзілі сёньня на два гады калёніі агульнага рэжыму.
"Гэта вельмі жорсткі і несправядлівы прысуд. Максымум, што можна было інкрымінаваць, гэта ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. За гэта можна атрымаць адміністрацыйныя штраф ці арышт. Таму гэта палітычна матываванае рашэньне і несправядлівае.
Улада спрабуе запалохаць людзей у апазыцыі, актыўную частку апазыцыі і ўсіх астатніх, каб яны не выказвалі свой пратэст супраць эканамічнага і сацыяльнага становішча, якое пагаршаецца. У краіне ўсё кепска, і ўлады ня могуць сёньня неяк зьнівэляваць тыя працэсы, якія ідуць у эканоміцы і сацыяльнай сфэры. Таму яны абралі такі шлях. Чаму? Мне цяжка казаць. Але гэты шлях у нікуды. І на гэтым шляху іх чакаюць вельмі жорсткія расчараваньні".