– Пытаньне пра лёс нашае царквы можна ставіць па-рознаму. Напрыклад: чаму ўладзе так карціць зьнесьці будынак «Новага жыцьця»? І другі, альтэрнатыўны варыянт: чаму вернікі так чапляюцца за будынак колішняга кароўніка?
Наша царква – гэта фэномэн у сучасным грамадзкім жыцьці Беларусі. Прычым, па многіх прычынах.
Па-першае, многія зьдзіўляюцца таму, што мы пакланяемся Госпаду Іісусу не ў прыгожым храме, а ў былой ферме, чаго ніколькі не саромеемся.
Чаму? Тут дарэчы нагадаць факт, пра які нямногія згадваюць: Іісус нарадзіўся ў хляўчуку, сярод кароў і іншых хатніх жывёлін.
Па-другое, зьдзіўляе тое, што да гэтага былога кароўніка такая ўвага. І – ня толькі ў нашай краіне.
Амбасадары многіх дзяржаваў неаднойчы прыходзілі сюда, выказвалі сваю салідарнасьць зь вернікамі царквы. Ці ёсьць дзе-небудзь яшчэ такі кароўнік?
Па-трэцяе, вернікі царквы «Новае Жыцьцё» актыўна ўдзельнічалі ў зборы подпісаў за ўнясеньне зьменаў у дзейнае рэлігійнае заканадаўства – сабралі 34 зь 50 тысячаў подпісаў. Такая актыўнасьць дае фору любой палітычнай партыі!
І, канечне, галоўнае: многім незразумела, як гэта памесная царква наважылася адстойваць свае правы, сьмела супрацьстаяць усёй дзяржаўнай машыне зь яе судамі, пракуратурай, міліцыяй?
І чаму ў гэтым няроўным супрацьстаяньні, нягледзячы на ўсе намаганьні ўладаў, вернікі зусім не выглядаюць прайграўшымі?
Для любога чалавека, хоць крыху знаёмага з сытуацыяй вакол будынку царквы відавочна: гэта не гаспадарчая спрэчка і нават не карупцыйная зацікаўленасьць чыноўнікаў у захопе вялікага зямельнага ўчастку наўпрост у сталіцы.
Гэта – прынцыповае супрацьстаяньне дзьвюх філязофій, двух сьветапоглядаў, адзін зь якіх грунтуецца на агрэсіі, страху, уціску, другі – на любові.
Мэта ўлады ў гэтым супрацьстаяньні – зьнішчыць царкву ўсімі магчымымі сродкамі, бо тут любоў Госпада вызваляе людзей ад страху перад дзяржавай.
Тут людзі пачынаюць разумець, што ёсьць нехта больш важны за прэзыдэнта, што ёсьць законы, больш важныя за дзяржаўныя. Менавіта таму яны мкнуцца забраць наш будынак, таму і задзейнічалі ўсю дзяржаўную машыну з адной мэтай – раздушыць і зьнішчыць.
Многія нам раілі не выяўляць залішнюю бескампраміснасьць. Маўляў, ну чаму ўчапіліся за свой кароўнік – вам жа нібыта прапануюць будавацца ў іншым месцы, каб вы тут не заміналі.
Насамрэч – мы ім проста замінаем: і тут, і ў любым іншым месцы.
Дарэчы, як высьветлілася, вялізная прылеглая да нашай царквы тэрыторыя наагул не плянуецца да забудовы. Так што зацікаўленым відавочна: прапанова зьмяніць месца – папросту прыманка, каб выманіць нас са свайго будынку. Выцягнуць, а ўзамен нічога ня даць.
Аднак было б няправільна казаць, што мы адмовіліся ад сумнеўнай прапановы толькі з-за недаверу да ўлады, якая ўжо не аднойчы нас падманвала.
За гады супрацстаяньня на гэтай зямлі было ўзьнесена столькі малітваў, праліта столькі сьлёз… Мы адчувалі і адчуваем Божую абарону – ну, дзе тое бачна, каб пракуратура Менску скардзілася праз БТ, што яна нічога ня можа зрабіць з «гэтымі парушальнікамі»?
Мы прынялі рашэньне на знак пратэсту не пускаць да сябе ў будынак прадстаўнікоў улады – і яны ўжо больш за тры гады сюды ні нагой. Дзе яшчэ ў Беларусі ёсьць такое месца?
На нашай зямлі Бог рэальны, для нас гэта месца стала Сьвятой Зямлёй, тэрыторыяй Царства Нябеснага. І гэта зямля навекі павінна застацца за Божымі дзецьмі – мы ўпэўненыя ў гэтым.
І нават калі ўсе судзьдзі і чыноўнікі Беларусі зьбяруцца раз і падпішуць паперу-прадпісаньне выселіць нас з нашага будынку – яны ня змогуць сунуцца далей, чым дазволіць Гасподзь.
Мы любім людзей, молімся за ўладу і ня хочам, каб яшчэ які-небудзь чыноўнік пацярпеў толькі з-за неразуменьня таго, што яны маюць справу ня проста з добра арганізаванай групай людзей, але – з Царквой, за якой стаіць Сам Бог.
Усё, што мы хочам, – гэта выканаць волю Божую, якая сфармуляваная ў простых словах зь Бібліі: «Ідзіце і прапаведуйце Эвангельле да краю зямлі».
Мы хочам, каб у нас была магчымасьць данесьці да кожнага чалавека простую ісьціну: «Іісус любіць цябе, і ў яго ёсьць цудоўны плян у адносінах да твайго жыцьця».
Мы хочам, каб кожны чалавек меў права зрабіць свой выбар – ісьці за Богам ці заставацца ў царстве цемры.
І намі рухае любоў…
Сяргею Луканіну 39 гадоў. Пасьля службы ў войску закончыў юрфак БДУ, тры гады працаваў у Менскай абласной калегіі адвакатаў. Аднак яшчэ на другім курсе заснаваў уласную юрыдычную фірму, якую ўзначальваў да 2005 году. Менавіта тады паверыў у Бога, і з тае пары – юрыст царквы “Новае Жыцьцё”, таксама нясе служэньне пастара хатняй царквы. Цяпер набывае другую вышэйшую адукацыю ў Менскім тэалягічным інстытуце па спэцыяльнасьці “Багаслоўе”. Жанаты, дачцэ восем гадоў.