Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ пэсымістычна адрэагавала на словы Лукашэнкі


Прадстаўнік Расейскай праваслаўнай царквы пракамэнтаваў заяву беларускага кіраўніка аб магчымасьці хуткай сустрэчы патрыярха маскоўскага і папы рымскага ў Беларусі.


На думку прадстаўніка Маскоўскага патрыярхату Антонія Ільіна, сустрэча патрыярха Кірыла і папы Бэнэдыкта XVI “не павінна вызначацца неадкладнай палітычнай каньюнктурай”.

У інтэрвію “Інтэрфаксу” з нагоды прапановы А. Лукашэнкі протаіерэй Антоній Ільін зазначыў:

“Сустрэча не павінна быць нейкім шоў перад тэлекамэрамі, а павінна стаць плёнам вельмі сур’ёзнай, удумлівай дыскусіі аб існуючых праблемах, каб сама сустрэча зрабілася не пускавым момантам для іх вырашэньня, а нейкім вынікам сур’ёзных кансультацыяў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG