Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: “Для Лукашэнкі ворагі – іншадумцы”


Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў “Свабодзе”, што сёньня ён сапраўды перадаў на імя міністра замежных справаў Чэхіі Карэла Шварцэнбэрга два дакумэнты. Адзін – плян нармалізацыі дачыненьняў Эўразьвязу і Беларусі, які зьяўляецца супольнай пазыцыяй АДС, зазначыў спадар Лябедзька.

“І другое, што там агучана: так, мы не вітаем запрашэньне Лукашэнкі ў Прагу ў сытуацыі, калі ніякіх зьменаў у Беларусі няма”.

Азначэньне ворагі народу адносна апазыцыі ня новае, кажа спадар Анатоль Лябедзька:

“Тыя людзі, якія маюць іншы погляд на сытуацыю, якія прапаноўваюць будаваць наш дом па іншым плянам і схемам, гэта для Лукашэнкі ворагі. У той супольнасьці, куды ён паедзе, у той супольнасьці, якой ён хоча нешта сказаць 7 траўня, гэта называецца плюралізмам думак. Бяз гэтага не ўяўляецца сама Эўропа”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG