Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: шукаць іншыя вэктары экспарту


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “трэба спыніць поўзаць на каленях па расейскіх кабінэтах”.

Падчас паездкі па Гомельскай вобласьці ён выказаў незадаволенасьць выкананьнем дамоўленасьцяў расейскім бокам па скасаваньні абмежаваньняў ва ўзаемных гандлі.

Ён заявіў, што калі Расея ня хоча пускаць Беларусь на свае рынкі, то трэба шукаць “іншыя вэктары экспарту”. Паводле Лукашэнкі, у Расеі “больш несумленных адносінаў да нас”.

“Так, мы не выбіраем газ, а нам прад'яўляюць штрафныя санкцыі. Дамовіліся па 150 даляраў за газ, іншыя прыяжджаюць і кажуць, што трэба больш”, - заявіў кіраўнік краіны.

Ён заявіў, што ўзамен на зьняцьцё абмежаваньняў па доступу беларускіх вытворцаў на расейскі рынак, Расея прапануе Беларусі падзяліцца сваёй уласнасьцю.

“Аддайце нам тое, аддайце нам гэта. Ніхто у цяперашніх умовах нічога прадаваць не будзе. Трэба паціху дывэрсіфікаваць экспарт і выходзіць на іншыя рынкі”, - заявіў А.Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG