А.Лябедзька сказаў, што ўжо некалькі месяцаў АДС ня могуць знайсьці памяшканьня, у якім можна было б правесьці ўстаноўчы сход ініцыятараў збору подпісаў за зьмяненьне выбарчага заканадаўства. Ахвотных удзельнічаць у гэтай справе ўжо тысяча. Аднак без правядзеньня ўстаноўчага сходу нельга падаваць дакумэнты ў Цэнтарвыбаркам на рэгістрацыю групы.
Апазыцыйны палітык сказаў, што, калі і офіс АБСЭ не здолее расьсячы гэты вузел, то “нам застаецца толькі перайсьці на палітычныя мэтады барацьбы за вяртаньне беларускім выбаршчыкам права на свабодныя выбары. Пойдзем на пікетаваньне ды іншыя акцыі без усялякіх заявак”.