Першы Дзень блогера прайшоў на нашым сайце 13-14 лютага. У ім удзельнічалі “абсалютнае зло беларускага інтэрнэту” maryjka_, кібэрзмагар за правы спажыўцоў lipkovich, “оголтелый либерал” pessimist2006, зямлячка М.К.Агінскага dasha_lis, валадар Невялікага Княства Альгердзія bacharevic, тапограф менскай душы vadim_i_z, часова запалярны пушкінавед і булгарыназнаўца feduta i паўнамоцны прадстаўнік Яе Вялікасьці ў Менску zubritanets.
Сёньня мы прапануем чарговую васьмёрку. Восем актыўных аўтараў Жывога Журналу ў сваіх пастах для сайту Свабоды шукаюць адказаў на балючыя пытаньні:
- Чаго не ўлічыў беларускі ўрад, вырашыўшы пабудаваць АЭС на месцы Гудагайскага землятрусу 1908 году?
- Якім чынам рэпрэсіі ўзмацнілі Саюз палякаў Беларусі?
- Адкуль у беларусаў бярэцца расейская нацыянальная сьвядомасьць?
- Чаго быў варты чыгунок бульбы ў 1941-м?
- Навошта кнігі, калі ёсьць ЖЖ?
- Наколькі сумяшчальныя свабода і аборты?
- Ці варта адраджэнцам лічыць, што ўсё прайграна?
- І зусім неверагодная альтэрнатыўная гісторыя Менску — што было б, калі б падзеі ў 1941-м пайшлі ў іншым кірунку?
Чытаем, спрачаемся, пашыраем свабоду разам!
Апэратыўныя паведамленьні глядзіце ніжэй у разьдзеле “Усе матэрыялы дня”.