Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф польскай паліцыі адмовіўся ехаць у Менск


Анджэй Матэюк
Анджэй Матэюк

Галоўны камэндант польскай паліцыі адмовіўся ад удзелу ва ўрачыстасьцях з нагоды Дня міліцыянта ў Менску.

Сёньня камэндант Анджэй Матэюк меўся ляцець у Менск, каб узяць удзел у двухдзённых мерапрыемствах з нагоды дня міліцыі, у тым ліку сустрэцца зь міністрам унутраных спраў Беларусі Ўладзімерам Навумавым. Аднак пасьля таго, як пра гэта паведамілі вядучыя польскія мэдыі, акцэнтуючы ўвагу на тым, што беларуская міліцыя бярэ актыўны ўдзел у брутальных разгонах акцыяў пратэсту і “можа атакаваць нават людзей, якія моляцца каля касьцёлу” (www.wp.pl), стала вядома, што камэндант Матэюк адмовіўся ад выезду ў Менск.

Прэсавы прадстаўнік паліцыі Марыюш Сакалоўскі яшчэ ўчора казаў, што “візыт галоўнага камэнданта ня мае палітычнага характару, а накіраваны выключна на тое, каб палепшыць супрацоўніцтва з суседняй краінай”. Сёння Сакалоўскі прызнаў, што візыту ня будзе, але патлумачыў што гэта зьвязана “з абмеркаваньнем важных пытаньняў у парлямэнце”.

Польскія мэдыі, аднак, пішуць, што камэндант Анджэй Матэюк не паляцеў у Менск менавіта з-за крытычных публікацыяў у прэсе.

У Беларусь накіруюцца некалькі менш высокапастаўленых прадстаўнікоў польскай паліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG