Рашэньне, як будаваць далей дачыненьні з Беларусьсю, міністры замежных спраў краін Эўразьвязу, прымуць у сярэдзіне красавіка. А за два тыдні да гэтага сытуацыю ў Беларусі абмяркуюць дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту. Згаданыя абставіны і надаюць асаблівую актуальнасьць іх сёньняшняму візыту ў Менск. Такія выказваньні прагучалі на разьвітальнай прэсавай канфэрэнцыі эўрапейскіх дэпутатаў.
Журналісты настойліва дапытвалі парлямэнтароў: што яны будуць рэкамэндаваць па вяртаньні ў Брусэль — скасаваць санкцыі наагул, зноў вярнуцца да іх ці “замарозіць” цяперашні стан? Польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч — кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю, адказаў:
“Вы павінны памятаць, што рашэньне будзе прымаць Рада Эўрапейскага Зьвязу. Але яно павінна быць аднагалосным. Гэта значыць, што калі нават адна краіна з 27 вырашыць, што ня трэба будзе далей прыпыняць санкцыі, то яны ня будуць прыпыненыя.
Без усялякага сумневу на сёньняшні дзень немагчыма сказаць, што сярод 27 краінаў няма такіх, якія лічаць, што сытуацыя ў Беларусі адназначна ідзе да лепшага. Прынамсі, ёсьць краіны, якія вагаюцца”.
Дэпутатка Лайма Андрыкене з Літвы ў Эўрапарлямэнце найперш займаецца правамі чалавека. Яна падкрэсьліла, што гэтая праблема для Беларусі па-ранейшаму застаецца балючай:
“Гэты эўрапейскі тыдзень у Менску зводзіцца ня толькі да візыту спадара Саляны і нашай дэлегацыі. Гэты эўрапейскі тыдзень ўлучае ў сябе і падзеі 14 лютага на дзень Сьвятога Валянціна і падзеі 16 лютага, дзеля таго, каб карцінка была поўнай”.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту распавялі, што на афіцыйным роўні іх сёньня прымалі супрацоўнікі міністэрства замежных спраў Дзьмітры Ярмалюк і Ўладзімер Серпікаў. Першы ачольвае аддзел эўрапейскай інтэграцыі, другі — дэпартамэнт эўрапейскага супрацоўніцтва. Абодва гэтыя падраздзяленьні ўваходзяць у Галоўнае ўпраўленьне Эўропы МЗС. Парлямэнтары сказалі, што зь іх боку было жаданьне сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і Сяргеем Мартынавым. Але гэтага ў іх не атрымалася.
Паколькі дэлегацыя з Брусэлю прадстаўляе парлямэнт, то лягічнай выглядала б найперш іх сустрэча з дэпутатамі Нацыянальнага сходу Беларусі. Чаму такой сустрэчы не адбылося, пацікавіўся я ў эўрапарлямэнтароў.
Спадарыня Андрыкене патлумачыла сытуацыю:
“Да таго, як мы атрымалі візы ў амбасадзе Беларусі ў Брусэлі, я размаўляла па тэлефоне з амбасадарам Беларусі. І ён задаў мне пытаньне: чаму вы не маеце намеру сустракацца з нашымі дэпутатамі? Мой адказ быў наступны. І яго паўтару, паколькі мая пазыцыя ніяк не зьмянілася. Тры гады таму мне адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь. Без усялякіх тлумачэньняў. І шмат якія іншыя чальцы Эўрапейскага парлямэнту маюць вельмі падобны досьвед”.
Журналістаў таксама цікавіла, ці будзе нарэшце зьменшаны кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў. Дэпутаты адказалі, што іх гэта таксама заклапочвае, але і тут рашэньне павінна быць калектыўным.