Старшыня палітычнага камітэту ПАРЭ Ёран Ліндблад заявіў, што спэцдакладчык Андрэа Рыгоні, хутчэй за ўсё, запрапануе аднавіць статус Беларусі як “адмыслова запрошанай” у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Аднак пакуль застаецца асноўнае рознагалосьсе з афіцыйным Менскам — адносна ўдзелу беларускай апазыцыі ў дэлегацыі.
Спачатку пытаньне аднаўленьня спэцстатусу абмяркуе паліткамітэт ПАРЭ, а потым асамблея. Спадар Ліндблад заявіў, што будзе настойваць, каб у дэлегацыі Беларусі былі таксама прадстаўнікі апазыцыі. Ён спадзяецца, што беларускія ўлады праявяць тут пэўную гнуткасьць. Апазыцыя павінна быць часткай дэлегацыі і мець роўныя правы з бальшынёй. Што да астатняга, то ў Страсбуру “няма асобых крытэраў, умоваў для аднаўленьня статуса адмысловага госьця”.
“Крытэраў няма, ёсьць толькі дыялёг. У нас ёсьць адзінае патрабаваньне — гэта ўдзел сяброў апазыцыі ў беларускай дэлегацыі. А самі крытэры ўзьнікнуць, калі Беларусь атрымае сталае, паўнавартаснае сяброўства. Цяпер, калі абмяркоўваецца пытаньне адмысловага статусу Беларусі, робіцца ўпор на тое, ці ідзе Беларусь па правільным шляху.І цяпер зь Беларусі паступаюць сыгналы, што Беларусь ідзе ў правільным кірунку да дэмакратызацыі. Але цяпер час працаваць, а не толькі гаварыць. І трэба рабіць рэальныя крокі адносна свабоды мэдыяў, сходаў. Але таксама ёсьць сталыя сябры Рады Эўропы, дзе назіраецца рух назад. А ў Беларусі ўсё ж ёсьць рух наперад”.
Падводзячы вынікі перамоваў у Менску старшыня палітычнага камітэту ПАРЭ Ёран Ліндблад адзначыў, што асноўнай мэтай візыту было высьвятленьне настрояў ва ўрадзе, парлямэнце, апазыцыі, няўрадавых арганізацыях і ў журналістаў. Ён адзначыў, што з прадстаўнікамі ўладаў абмеркаваны шэраг пытаньняў, сярод іх скасаваньне сьмяротнага пакараньня і свабода мэдыяў. А ці пыталася дэлегацыя ПАРЭ пра палітычных зьніклых у Беларусі, якім прысьвечаны даклады Хрыстаса Пругурыдэса?
“Мы абмяркоўвалі абодва даклады Пургурыдэса. Нам сказалі ўлады, што ідзе расьсьледаваньне, але асабіста я ня бачу вынікаў гэтага расьсьледаваньня. І сёньня генпракурор мне паабяцаў, што ён прадставіць да чэрвеня мэмарандум з апошнімі дадзенымі аб ходзе расьсьледаваньня. Я чакаю яго”.
Паводле Ёрана Ліндблада, палітыка ізаляцыі не дала вынікаў. І цяпер парлямэнтарыі імкнуцца аднавіць статус “адмыслова запрошанага” для Беларусі ў ПАРЭ. І калі Беларусь стане сябрам Рады Эўропы, то грамадзяне атрымаюць магчымасьць зьвяртацца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Таксама ён адзначыў, што мінулыя выбары ўБеларусі не прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі і яны не адпавядалі стандартам Рады Эўропы. Спадар Ліндблад ня можа паверыць, што ніводзін апазыцыянэр ня змог трапіць у парлямэнт. “Нават у Іране ёсьць апазыцыя ў парлямэнце”, — заявіў парлямэнтар.
З чым жа зьвязана актывізацыя эўраструктураў — усьлед за дэлегацыяй ПАРЭ ў Менск прыяжджае генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна. Паводле спадара Ліндблада, яму невядомыя мэты візыту спадара Саляны. І яны ні аб чым не дамаўляліся.
“Эўразьвяз таксама вядзе палітыку на шляху да адкрыцьця Беларусі, і гэта прадмет згоды ўсіх 27 сяброў ЭЗ. І таксама мой міністар замежных спраў Швэцыі заявіў, што прыйшоў час адкрываць Беларусь, ісьці ў дыялёгу на ўсход. Я з гэтым згодны, бо ў нас агульная мэта. Ізаляцыя гэта не варыянт, хаця ізаляцыя дапамагла Фідэлю Кастра доўга заставацца ля ўлады. Усё роўна ізаляцыя гэта не варыянт. І ў ЭЗ таксама гэта зразумелі. І там, і ў нас ёсьць агульныя інтарэсы — гэта ня толькі правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства закону. А гэта і эканамічныя інтарэсы, энэргетыка. І мы павінны ўмацоўваць нашыя стасункі”.
Спачатку пытаньне аднаўленьня спэцстатусу абмяркуе паліткамітэт ПАРЭ, а потым асамблея. Спадар Ліндблад заявіў, што будзе настойваць, каб у дэлегацыі Беларусі былі таксама прадстаўнікі апазыцыі. Ён спадзяецца, што беларускія ўлады праявяць тут пэўную гнуткасьць. Апазыцыя павінна быць часткай дэлегацыі і мець роўныя правы з бальшынёй. Што да астатняга, то ў Страсбуру “няма асобых крытэраў, умоваў для аднаўленьня статуса адмысловага госьця”.
“Крытэраў няма, ёсьць толькі дыялёг. У нас ёсьць адзінае патрабаваньне — гэта ўдзел сяброў апазыцыі ў беларускай дэлегацыі. А самі крытэры ўзьнікнуць, калі Беларусь атрымае сталае, паўнавартаснае сяброўства. Цяпер, калі абмяркоўваецца пытаньне адмысловага статусу Беларусі, робіцца ўпор на тое, ці ідзе Беларусь па правільным шляху.
Зь Беларусі паступаюць сыгналы, што Беларусь ідзе ў правільным кірунку.
Падводзячы вынікі перамоваў у Менску старшыня палітычнага камітэту ПАРЭ Ёран Ліндблад адзначыў, што асноўнай мэтай візыту было высьвятленьне настрояў ва ўрадзе, парлямэнце, апазыцыі, няўрадавых арганізацыях і ў журналістаў. Ён адзначыў, што з прадстаўнікамі ўладаў абмеркаваны шэраг пытаньняў, сярод іх скасаваньне сьмяротнага пакараньня і свабода мэдыяў. А ці пыталася дэлегацыя ПАРЭ пра палітычных зьніклых у Беларусі, якім прысьвечаны даклады Хрыстаса Пругурыдэса?
“Мы абмяркоўвалі абодва даклады Пургурыдэса. Нам сказалі ўлады, што ідзе расьсьледаваньне, але асабіста я ня бачу вынікаў гэтага расьсьледаваньня. І сёньня генпракурор мне паабяцаў, што ён прадставіць да чэрвеня мэмарандум з апошнімі дадзенымі аб ходзе расьсьледаваньня. Я чакаю яго”.
Паводле Ёрана Ліндблада, палітыка ізаляцыі не дала вынікаў. І цяпер парлямэнтарыі імкнуцца аднавіць статус “адмыслова запрошанага” для Беларусі ў ПАРЭ. І калі Беларусь стане сябрам Рады Эўропы, то грамадзяне атрымаюць магчымасьць зьвяртацца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Таксама ён адзначыў, што мінулыя выбары ў
Ліндблад ня можа паверыць, што ніводзін апазыцыянэр ня змог трапіць у парлямэнт.