Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ленарчыч адляцеў, праблемы засталіся


Янэз Ленарчыч
Янэз Ленарчыч

Сустрэчамі з прадстаўнікамі грамадзянскіх супольнасьцяў завершыўся візыт у Менск кіраўніка БДІПЧ АБСЭ. /img/icon-video.gif

“Мэта сустрэчаў — разгледзець шляхі, як дапамагчы Беларусі палепшыць выбарчую сыстэму”, — заявіў дырэктар Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янэз Ленарчыч.

У часе свайго візыту ў Беларусь ён сустракаўся з прадстаўнікамі палітычных партый і афіцыйнымі асобамі, у тым ліку з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем.

“Сустрэча з Макеем ды іншымі афіцыйнымі асобамі праходзіла эфэктыўна. Макей запэўніў у гатоўнасьці і палітычнай волі кіраўніцтва краіны правесьці выбарчую рэформу. Ён адзначыў, што такі працэс будзе ня хуткім, але паступовым”, — паведаміў Ленарчыч журналістам.

Ён адзначыў, што, БДІПЧ АБСЭ можа дапамагчы ўладам Беларусі зьмяніць заканадаўства і рэалізаваць правапрымяняльную практыку: “Каб у гэтым Беларусь адпавядала абавязкам АБСЭ”.

“У працэс рэфармаваньня заканадаўства павінны быць уключаны прадстаўнікі палітычных партый і грамадзянскай супольнасьці”, — перакананы Янэз Ленарчыч.

Янэз Ленарчыч пра вынікі сустрэч у Менску (па-ангельску)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG