Вядучы – дырэктар беларускай службы радыё Свабода Аляксандар Лукашук, удзельнікі перадачы: аналітыкі Юры Дракахруст і Ян Максімюк.
Свабода на Белсаце 27.12.2008, Частка 1
Лукашук: Калі б мы рабілі гэту перадачу год назад, напрыканцы 2007 году,– тады мала што прадказвала перамены. Усе было, як і ў папярэднія гады – сьцісканьне прасторы свабоды, загнаны ў падпольле незалежны друк, выціснутыя на маргінэс партыі, хапуны, палітвязьні – джэнтэльмэнскі набор сьпелага аўтарытарнага рэжыму. І вось прыйшоў 2008 год і самым папулярным словам новай палітычнай лексыкі ў Беларусі стала слова лібэралізацыя, ці нават шырэй – адліга. Якія канкрэтныя, рэальныя, падставы сьцьвярджаць, што ў наяўнасьці пацяпленьне?
Дракахруст: Канкрэтных крокаў насамрэч было няшмат: гэта вызваленьне палітвязьняў у два прыёма – узімку і ў жніўні, гэта вяртаньне ў легальны абарот “Нашай нівы” і “Народнай волі”, гэта рэгістрацыя руху “За Свабоду” Мілінкевіча. Сюды ж можна аднесьці і паляпшэньне адносінаў з Эўропай, але гэта – хутчэй вынік названых крокаў. Усе астатняе – збольшага словы, хаця і словы маюць значэньне, ў чымсьці абмяжоўваюць і чымсьці абавязваюць. Можа, заявы наконт лібэралізацыі – суцэльная хлусьня, але раней улада ня мела патрэбы ў такой хлусьні, адкрыта казала, што будзе парадак і яшчэ раз парадак, і за цывілізаваным сьветам ня пойдзем. І нешматлікія канкрэтныя крокі, і шматлікія новыя словы – ўсе гэта дазваляе казаць, што ў маналіце беларускай сыстэмы нешта зрушылася.
Лукашук: Гэтае слова – адліга, як палітычная характарыстыка, бярэ пачатак ад знакамітай аповесьці савецкага пісьменьніка Ільлі Эрэнбурга, якая выйшла ў сьвет у 1954 годзе – праз год пасьля сьмерці Сталіна, за два гады да ХХ партзьезду. Невядома, ці застанецца гэтая аповесьць у гісторыі літаратуры, але назва яе – па-расейску “оттепель”, па-беларуску адліга, безумоўна застанецца ў палітычнай гісторыі, як трапная характарыстыка эпохі. Ян – адліга ці нават вясна? Максімюк: Я думаю, мэтафара "адлігі" ў гэтым выпадку даволі трапная, асабліва калі мець на ўвазе, што ў прыродзе часта здараецца так, што пасьля адлігі могуць схапіць маразы, і то моцныя. Дык вось, гэтая адліга — такая менавіта: невядома, у які дзень можа прыйсьці нечаканы мароз і ўсё зноў закаваць. Вось цяпер ураду захацелася зрабіць за тры тыдні лібэралізацыю, як у эканоміцы, так і ў грамадзкім жыцьці. А празь нейкі час ураду можа захацецца зрабіць нешта іншае, магчыма, зусім адваротнае. Рэч у тым, што ў грамадзтве, такім як беларускае, дзе большасьць людзей прывыкла думаць, што палітычны працэс залежыць выключна ад волі ўраду ці чалавека, які гэты ўрад увасабляе, нельга прадвызначыць палітычнага надвор’я нават на кароткі пэрыяд часу.
Лукашук: Ян, Вы ў нашай мінулай перадачы сказалі загадкавую фразу: “У Беларусі наступае павольнае пацяпленьне палітычнага клімату, якое не мяняе палітычнага надвор’я”. Вы з Юрыем абодва – вялікія дыялектыкі, як і належыць сапраўдным аналітыкам. Але ці не маглі б Вы патлумачыць сэнс гэтага Вашага дыялектычнага вызначэньня?
Максімюк: Дастаткова даць два прыклады, каб праілюстраваць гэтае, на першы погляд, супярэчлівае сьцьвярджэньне. Палітычных вязьняў нібыта пазвальнялі. Я кажу „нібыта”, бо вельмі цяжка вызначыць статус тых 14 маладых чалавек, якія атрымалі тэрміны за ўдзел у пратэсьце прадпрымальнікаў амаль год таму і адбываюць яго дома, без права на свабоднае перамяшчэньне. Ну і дзе гарантыя, што ня будуць хапаць іншых палітычных вязьняў? Амаль усе ж пракуроры і судзьдзі, якія ў мінулым прасьледавалі людзей за палітычную дзейнасьць, на сваіх пасадах. А гэта, нагадаю, службоўцы, якія намер назіраць за ходам выбараў могуць кваліфікаваць як падрыўную дзейнасьць супраць дзяржавы.
Або справа зь вяртаньнем „Нашай Нівы” і „Народнай Волі” у афіцыйную сетку распаўсюду. Чаму не вярнулі іншых забароненых газэтаў? Тое, што можна даць царскай ласкай, можна забраць царскай няласкай. Па-мойму, у Беларусі цяпер наступіў пэрыяд царскай ласкі, царскага пацяпленьня. У цэлым, гэта безумоўна станоўчая зьява. Аднак гэтая зьява не прадвяшчае зьмены палітычнага курсу ці, кажучы менавіта мэтафарычна, зьмены палітычнага надвор’я. Не зусім ясна, што цяпер на дварэ — зіма, прадвесьне, вясна? У кожным разе, гэта напэўна ня лета.
Лукашук: Я ўжо казаў, што адна з істотных характарыстык адлігі – гэта яе раптоўнасьць. Зьмяніліся атмасфэрныя ціскі, бура на сонцы і надвор’е зьмянілася. Але ці такія ўжо раптоўныя палітычныя адлігі? Тая, пасьлясталінская адліга мела прычынай сьмерць дыктатара. А цяперашняя беларуская адліга – якія прычыны мела яна?
Дракахруст: Я мяркую, што галоўная прычыны была закладзеная роўна два гады таму. Пасьля “нафтагазавай” вайны з Расеяй канца 2006 – пачатку 2007 гадоў стала відавочна, што страта ранейшага рэжыму датацыйных стасункаў з Масквой – пытаньне часу. Сёлетняя вайна Расеі ў Грузіі, калі расейскія войскі ўпершыню вялі баявыя дзеяньні за сваімі дзяржаўнымі межамі, яшчэ больш яскрава прадэманстравала небясьпеку арыентацыі толькі на Расею.
І ўсё гэта падштурхоўвала беларускую ўладу ў адным накірунку – на Захад, у Эўропу. Менск не зьбіраўся і зараз не зьбіраецца дэмакратызаваць беларускае грамадзтва. Але пазыцыя – ды пражывем і бяз вас, бяз вашых павучэньняў, якая доўжылася 13 гадоў, зараз стала немагчымай.
Дадаліся і іншыя фактары: гатоўнасьць Эўропы праявіць пэўную гнуткасьць і разуменьне, кіравацца не ў апошнюю чаргу і геапалітычнымі чыньнікамі. Ну і нарэшце варта адзначыць і такі фактар, як зьмену пакаленьняў у беларускай уладзе. Новыя людзі беларускай улады – не абавязкова лепшыя за сваіх папярэднікаў, але ім менш уласьцівыя савецкія забабоны, для іх Расея – ня цэнтар сусьвету, а грошы – рэч куды больш важная, чым любыя ідэалягічныя устаноўкі.
Ну а бліжэй да канца году ўключыўся яшчэ адзін, так бы мовіць, “награвальнік” адлігі – крызыс. Калі пасьля беларуска-расейскай энэргетычнай вайны на мяжы 2006–2007 гадоў можна было меркаваць, што пару-тройку гадоў беларуская эканамічная і сацыяльна-палітычная сыстэма яшчэ працягне, то з прыходам крызысу стала відавочна, што часу фактычна ўжо не засталося.
Максімюк: Я б назваў яшчэ адзін важны матыў – гэта жаданьне рэжыму набыць прыкметы рэспэктабэльнасьці ў сьвеце, спроба ўвайсьці ў палітычны салён Эўропы. Год 2008 для прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі быў бадай ці не найлепшым годам у яго прэзыдэнцкай кар’еры. Апазыцыя, як ён і прадказваў колькі гадоў назад, цалкам маргіналізаваная. Эканоміка ўжо каторы год запар расьце, у сярэднім, па 10 адсоткаў у год, прынамсі паводле афіцыйных паказьнікаў. Усе апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што і народ у цэлым адчувае паляпшэньне сваёй эканамічнай сытуацыі. Гэта ж не жарты, калі 50 адсоткаў людзей у Беларусі залічвае сябе да сярэднязабясьпечаных ці забясьпечаных вышэй сярэдняга. Гэта — паказьнік посьпеху рэжыму. Дык вось — маем выразныя посьпехі дома і ня менш выразныя паразы за мяжою. Што вартае адно хвосткае вызначэньне “Беларусь — апошняя дыктатура ў Эўропе”?
Таму я гляджу на сёньняшнюю адлігу як на спробу прымусіць Эўропу, калі не палюбіць беларускі рэжым, дык прынамсі ўпусьціць яго ў свой палітычны салён. Нават чалавеку выхаванаму ў сялянскай хаце без прыбіральні, які усёй душой не прымае ўсялякіх этыкетаў і велікасьвецкіх паводзін, імпануе пэрспэктыва пабываць у сапраўды велікасьвецкім салёне, хаця б таму, каб потым можна было сказаць свайму народу: я там быў, але, ведаеце, гэта ўсё лухта, тыя марцыпаны ў Парыжы. Нам лепш з Расеяй, нават калі давядзецца гніць у акопах і зямлянках. Пакуль чалавек не пабывае на такіх марцыпанах, ён такога ня можа сказаць з саліднай дозай аўтарытэтнасьці і дасьведчанасьці.
Свабода на Белсаце 27.12.2008, Частка 2
Лукашук: Галоўны вынік палітычнага году – адліга. Але так здаецца, што ў 2008 было два палітычныя гады – да жніўня і пасьля. Да жніўня былі разгон сьвяткаваньня 25 сакавіка, працэс 14-ці моладзевых актывістаў, непрыгожая спроба выштурхнуць палітвязьня Казуліна з краіны быццам для лячэньня сьмяротна хворай жонкі, быў дзіўны тэракт, у выніку якога дагэтуль зьбіраюць адбіткі пальцаў па ўсё Беларусі, а потым – парушэньне лёгікі – адліга. Юры, чаму так адбылося?
Дракахруст: На першы погляд Вы, Аляксандар, ня маеце рацыі. У першым “нелібэральным” паўгодзьдзі было вызваленьне 8 палітвязьняў, у другой “лібэральнай” – занадта ўжо “лібэральныя” выбары. Але мяркую, што Вы маеце рацыю ў сэнсе настрою самой улады. Беларусы ж усе, у Лукашэнка ў тым ліку, верныя запаветы Скарыны: ”Старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць”. Ня хочацца мяняцца, страшна мяняцца. Кіраваў 13 гадоў, выжыў неяк, умацаваўся, нашто нешта выдумляць? Змаганьне, так выглядае, ішло і ў самім Лукашэнку, і ў ягоным атачэньні, паміж прыхільнікамі рознай палітыкі. У пэўным пераломам стаў ліпеньскі выбух і гучныя адстаўкі ў тым ліку і фактычна другой асобы ў дзяржаве – непатапляльнага Віктара Шэймана. У першае паўгодзьдзе сумняваліся, ці трэба нешта мяняць, хаця пэўныя крокі ў гэтым накірунку і рабілі, ў другой палове года вырашылі, што зьмены ўсё ж неабходныя, хаця крокі назад назіраліся і тады.
Максімюк: Тое, што нам бачыцца як нейкі палітычны пералом у палове году, насамрэч выкліканае менавіта мэханізмам прыйманьня палітычных рашэньняў у Беларусі. Усё завязанае на адным чалавеку. Я маю ўражаньне, што рашэньне палепшыць адносіны з Эўропай прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка прыняў на пачатку году, а магчыма, што і раней. Але кожны цар мае свае капрызы і настроі, якія перадаюцца ў грамадзка-палітычнае жыцьцё. Дык вось, цара раззлаваў адзін зь вязьняў, які не пагадзіўся на царскія ўмовы свайго вызваленьня. Таму цар перадумаў і пакінуў яго ў турме. А потым цару адлягло, ён яшчэ раз перадумаў і выпусьціў вязьня. Кажучы іначай, я тут палітычнай лёгікі не знаходжу, а сьпісваю гэты паварот на царскі псыхічны надрыў.
Лукашук: Адліга, ці кажучы менш мэтафарычна, лібэралізацыя, гэта акрамя ўсяго іншага і выклік, прычым выклік для ўсіх – і для ўлады, і для апазыцыі, і для грамадзтва. Часам яна дае штуршок працэсу, які потым ужо разьвіваецца паводле ўласнай лёгікі і кантраляваць яго ня можа ніхто. У 1986 годзе Міхаіл Гарбачоў хацеў насамрэч толькі крыху палепшыць камуністычную сыстэму. Але, гаворачы ягонымі словамі, “працэс пайшоў”, і прычым так далёка, што праз 5 гадоў сыстэма “палепшылася” ажно да поўнага зьнікненьня. Які пазытыўны патэнцыял беларуская палітычная адлігі?
Максімюк: Ну вось ужо казалася пра вызваленьне палітвязьняў...
Лукашук: Я маю на ўвазе – што працягнецца. Вы мяркуеце, што палітвязьняў больш ня будзе?
Максімюк: Я б хацеў, каб не было. Гэтыя 3 месяцы, пакуль Эўропа ня вырашыць, што рабіць з гэтымі прыпыненымі санкцыямі, я думаю, што палітвязьняў ня будзе. Я думаю, што калі ўлады ўбачаць, што "Народная воля" і "Наша ніва", якія вярнуліся ў афіцыйны распаўсюд, ня робяць ім зашмат шкоды, яны вырашаць, што варта вярнуць і гэтыя астатнія газэты, якія пакуль ня маюць права распаўсюджвацца праз "Белпошту" і шапікі "Белсаюздруку". Я спадзяюся, што падчас мірных дэманстрацый улада ня будзе зьбіваць сваіх апанэнтаў, бо пры заяўленым курсе на лібэралізацыю, на збліжэньне з Эўропай, гэта будзе выглядаць вельмі непрыемна.
Лукашук: Юры, тое ж пытаньне да Вас: які пазытыўны патэнцыял цяперашняй адлігі?
Дракахруст: Ну, сапраўды, часам невялічкія лібэралізацыйныя крокі выклікаюць каскад пераменаў, на пэўным этапе ўжо не падараваных ўладай, а вырваных у яе. Наагул перамены – вельмі небясьпечны час для аўтарытарнай улады. Як пісаў клясык паліталёгіі Алексіс дэ Таквіль у сваім знакамітым творы “Стары парадак і рэвалюцыя”:
“Толькі геній можа ўратаваць уладара, які спрабуе даць палёгку сваім падданым пасьля працяглага ціску. Зло, якое даўгі час цярпелі як непазьбежнае, робіцца невыносным пры адной толькі думцы, што яго магчыма пазьбегнуць. І здаецца, што злоўжываньні, якія ліквідуюцца, робяць больш балючымі тыя, што застаюцца: зло робіцца меншым, але адчуваецца больш востра”.
Гэты псыхалягічны мэханізм можа спрацаваць і зараз. Раней улада душыла ўсё, што ёй не падпарадкоўвалася, незалежна ад ступені небясьпекі гэтага непадпарадкаванага. Зараз дала нейкую палёгку – ну зразумела ж таму, што падаецца ёй найменш небясьпечным. Але хваля ад гэтага дазволу можа пайсьці значна далей вузкіх плянаваных межаў.
Лукашук: А можа, ўсё наадварот? Прыклад – тая самая адліга Хрушчова, якая дазволіла адно мадэрнізаваць рэжым і працягнуць яго на трыццаць гадоў. Дык можа цяперашнія палёгкі задаволяць значную частку незадаволеных, зробяць сыстэму больш гнуткай і насамрэч працягнуць яе час існаваньня? Які нэгатыўны патэнцыял беларускай адлігі?
Максімюк: Гэта вельмі імаверна. Мяркуючы па тым, як пачынаецца гэтая лібэралізацыя, я маю сумневы, што яна дасягне нейкіх важных вынікаў. Даецца каманда: давайце за 3 тыдні зробім лібэралізацыю. Але лібэралізацыя – гэта ня ўрадавыя дырэктывы, гэта заканадаўчыя зьмены, якія ўсталёўваюць новыя правілы гульні, гэта перадача пэўных паўнамоцтваў ад ўладаў грамадзтву. Так што лібэралізацыя ў эўрапейскім разуменьні ў Беларусі і не пачалася. І ёсьць небясьпека, што рыторыкай усё можа і скончыцца.
Дракахруст: Тут важным чыньнікам зьяўляецца той, што цяперашняя адліга ў большай ступені выкліканая вонкавымі, а не ўнутранымі фактарамі. Пры ўсёй павазе да людзей, якія ў Беларусі змагаліся і змагаюцца за свабоду, падаецца ўсё ж, што цяперашняя адліга, цяперашнія паслабленьні – саступка ня ім. Гэтыя ласкі грамадзтва не заваявала, таму гэта менавіта ласкі, а не свабода. Але калі працягнуць Вашую, Аляксандар, аналёгію, то менавіта ў хрушчоўскія і пазьней у брэжнеўскія часы, усё ж больш лібэральныя ў параўнаньні са сталінскім няспынным тэрорам, высьпелі тыя сілы, якія нарэшце і пахавалі камуністычную сыстэму. Так што ў кароткатэрміновым пэрыядзе адліга, паслабленьні і сапраўды могуць нават умацаваць сыстэму, але ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве гэта нясе пагрозу яе існаваньню.
Свабода на Белсаце 27.12.2008, Частка 3
Лукашук: У рэшце рэшт цяперашні рух наперад ёсьць па сутнасьці рух назад: вярнулі ў легальны стан “Народную волю” і “Нашу ніву” – дык 10 гадоў таму і нават 3 гады таму яны і распаўсюджваліся легальна, вызвалілі Казуліна – дык 10 гадоў таму ён быў не палітвязьнем, а рэктарам БДУ, зарэгістравалі рух Мілінкевіча, ну дык БНФ, АГП, ПКБ існуюць і зараз, і існавалі 10 гадоў таму. Але ж 10 гадоў таму, калі ўсё цяперашнія прыкметы адлігі існавалі і лічыліся нормай, ніякіх кардынальных пераменаў у грамадзтве ад гэтага не адбывалася. Ці адбудзецца яны зараз – гэта пытаньне для 2009 году.
Усе гады кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ўмовы існаваньня апазыцыі і шырэй, незалежнага грамадзтва, былі мякка кажучы, неспрыяльнымі. Прастора свабоды паступова, але няўхільна сьціскалася, як шагрэневая скура. Гэта было жахліва, але, як тое не прагучыць па-блюзнерску, звыкла. І раптам упершыню за шмат гадоў працэс павярнуў назад.
На Ваш погляд, наколькі апазыцыя і шырэй незалежнае грамадзтва гатовыя да выкліку адлігі?
Дракахруст: Па шчырасьці – ня надта. Апошнія дзеяньні апазыцыі больш нагадваюць спробу бегчы ўсьлед адышоўшаму цягніку. Віртуальныя гульні з Захадам ў легітымнасьць/нелегітымнасьць, стаўка на “актывізацыю актывістаў” – з усяго гэтага звыклага кола ідэяў неяк выцекла жыцьцё. А новае нешта не прыдумляецца. Апошнія парлямэнцкія выбары, дарэчы, сталі дэманстрацыяй ня толькі нахабства дзяржаўнай машыны, але і браку ідэяў у апазыцыі. Што да грамадзтва, то і яно неяк асаблівага імпэту да пераменаў не дэманстравала. Яго зараз, здаецца, больш турбуе, як справіцца з выклікам крызысу, а выкліку адлігі яно, можа, яшчэ і не заўважыла. Я мяркую, што тут індыкатарам стане рэакцыя на легалізацыю “Нашай нівы” і “Народнай волі” – гэта стане паказчыкам, наколькі народу ўстыў яго цяперашні стан.
Максімюк: Ні грамадзтва, ні апазыцыя не падрыхтаваныя да адлігі ці, шырэй, палітычна-эканамічнай лібэралізацыі. Грамадзтва ў цэлым не падрыхтаванае, бо апошнія 14 гадоў яму дзяўблі, што лібэралізацыя — гэта неўласьцівае беларускаму характару, што ў дзяржаве мусіць быць нехта, хто ўсім кіруе і хто за ўсё адказвае. А лібэралізацыя — гэта якраз перадача часткі паўнамоцтваў і адказнасьці з аднаго чалавека на іншых, зь верху ў нізы. Магчыма, верх хоча гэта зрабіць. Але нізам ні дадатковыя паўнамоцтвы, ні дадатковая адказнасьць не патрэбныя, ня кажучы ўжо пра радыкальную перабудову адносін уласнасьці ў краіне.
Апазыцыя, якая хоча зьмены рэжыму ў краіне найбольш з усіх групаў грамадзтва, парадаксальна, таксама знаходзіцца ў палоне папулісцкіх уяваў аб лібэралізацыі і рынкавай эканоміцы. Прадаваць заводы — так, але каб не расейцам. Рабіць падатковую сыстэму больш эфэктыўнай і справядлівай — так, але ня коштам індывідуальных прадпрымальнікаў. І гэтак далей. Ніхто ня ў змозе сабе ўявіць, што такое лібэралізацыя. У найменшай ступені ўрад — якому захацелася правесьці лібэралізацыю за тры тыдні.
Лукашук: Ці не прывядзе адліга да расколу незалежнага грамадзтва на тых, хто задаволіцца зробленымі і магчымымі наступнымі палёгкамі, і тых, каго задаволіць толькі поўнае абрынаньне рэжыму? Раскол апазыцыі у гэтым пытаньні – прыкмета яе няздольнасьці дзейнічаць разам ці разумны палітычны выбар, калі заўсёды застаецца нехта радыкальны, які не дае застаяцца цэнтру?
Дракахруст: Такі падзел, раскол нельга выключыць і мы гэта ўжо і зараз бачым у газэтных войнах, у спрэчках, якія ідуць паміж палітычнымі сіламі і незалежнымі выданьнямі.
Калі АГП прапануе Лукашэнку прызначыць аднаго зь яе лідэраў галоўным па ўратаваньню эканомікі ад крызысу – дык такога ніколі раней не было.
Раней выбару па сутнасьці не было – ўлада ня слухала, не заўважала і душыла і памяркоўных і радыкалаў. Зараз памяркоўнасьць, гатоўнасьць да кампрамісаў набывае нейкі практычны сэнс.
Мне не здаецца, што гэта прыкмета няздольнасьці дзейнічаць разам, гэтая няздольнасьць – сталая якасьць апазыцыі, незалежная ад замаразкаў і адлігаў. Гэта і не выбар апазыцыі як цэлага, не сьвядомае разьмеркаваньне: маўляў, давай, Янка, ты будзеш памяркоўным, а я – радыкалам. Ня усе і раней былі схільныя і здольныя да вулічных баталіяў, не ва ўсіх і раней пазыцыя была сугучная радкам пралетарскага гімну: “До основанья, а затем…”. Проста паўтаруся – зараз памяркоўная пазыцыя набывае, можа набыць практычны падмурак.
Лукашук: Вы ўжо казалі пра тое, што хіба ня самым істотным чыньнікам беларускай адлігі быў чыньнік вонкавы – пазыцыя Захаду, імкненьне беларускага аўтарытарнага кіраўніцтва выйсьці з ізаляцыі. Але розныя часткі Захаду практыкавалі даволі розную палітыку адносна Менску: Эўропа рабіла палёгкі, выдавала палітычныя авансы, “здраджвала беларускай дэмакратыі”, паводле меркаваньня некаторых беларускіх палітыкаў і аналітыкаў, Злучаныя Штаты вялі непахісную жорсткую лінію, дамагаючыся пераменаў у Беларусі пры дапамозе санкцыяў. Дык што ж паўплывала на тое, што адліга ўсё ж пачалася: мяккасьць Брусэлю ці жорсткасьць Вашынгтону? Ян.
Максімюк: Я б не прыпісваў вырашальнай ролі ні ЗША, ні Эўропе. Як я ўжо казаў, вырашальную ролю, па-мойму, адыграла ахвота беларускага рэжыму набыць крыху больш цывілізаванага выгляду і гэткім чынам легітымізавацца ў палітычных колах Захаду.
Дракахруст: Мне здаецца, што для беларускага кіраўніцтва больш важнай была пазыцыя Эўропы і яе зьмены. Усё ж на Эўразьвяз прыпадае добрая траціна беларускага зьнешняга гандлю, а гандаль з ЗША і да санкцый складаў вельмі сьціплую частку зьнешняга таваразвароту. І ў культурным пляне беларусам Эўропа ўсё ж бліжэй, чым Новы сьвет.
Варта нагадаць, што і Эўропа ўводзіла візавыя санкцыі, пакуль, дарэчы, эўрапейскія крокі насустрач палягаюць ў скарачэньні “бізуна” – прыпыненьні тых самых санкцый, а не ў выдачы Менску салодкіх “пернікаў”.
Лукашук: І апошняе пытаньне: ці стане адліга вясной?
Дракахруст: Можа. Хацелася б. Праўда, ня варта блытаць адно з другім, але чаму б пад Новы год і не памарыць. А чаму магчымыя? Я для сябе сфармуляваў такі беларускі закон, што перамены пачынаюцца тады, калі ўсе ўпэўніваюцца, што іх ня будзе. Таму яны заўсёды ў Беларусі адбываюцца зьнянацку.
Максімюк: Трэба, каб так сталася. Чым хутчэй, тым лепей. Бо ўсё гэтай вясны даўно зачакаліся, хоць некаторыя, магчыма, гэтага і не ўсьведамляюць, жывучы, як сказаў клясык, увесь час у сьнежні і ў завеях.

Не зусім ясна, што цяпер на дварэ — зіма, прадвесьне, вясна? У кожным разе, гэта напэўна ня лета.

Сёньняшнюя адліга -- спроба прымусіць Эўропу, калі не палюбіць беларускі рэжым, дык прынамсі ўпусьціць яго ў свой палітычны салён.

Перамены ў Беларусі заўсёды адбываюцца зьнянацку.