Ён адзначае, што ў 2009 годзе сьвяткуецца тысячагодзьдзе імя Літвы. А Вільня на наступны год робіцца культурнай сталіцай Эўропы. Міністар запрашае беларусаў наведаць сьвяточныя мерапрыемствы ў Літве, "бо гэта ёсьць гістарычная дата, што яднае нашыя народы".
Сёньня, дарэчы міністар Ушацкас накіроўваецца з рабочым візытам ва Ўкраіну, Грузію ды Беларусь. Як паведамляе прэсавая служба мінстэрства замежных спраў Літвы, спадар Ушацкіс 29 сьнежня будзе знаходзіцца ў Беларусі, дзе абмяркуе пытаньні двухбаковых дачыненьняў, энэргетычнай бясьпекі і эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва, якое прадугледжвае ініцыятыва Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу.