Адвакат амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра Зьміцер Гарачка сустрэўся са сваім падабаронным у шпіталі магілёўскай калёніі.
27 лістапада адвакату Зьмітру Гарачку дазволілі наведаць Эмануіла Зэльцэра ў мэдычнай частцы магілёўскай калёніі № 15, куды амэрыканца паклалі адразу пасьля этапу зь Менску з-за рэзкага пагаршэньня здароўя. Як цяпер пачуваецца Эмануіл Зэльцэр?
“Раз знаходзіцца ў шпіталі, то здароўе лепшым ня стала. Даюць яму таблеткі, лечаць як могуць, але ўсё пакуль па-ранейшаму. Кажуць, што яшчэ будуць трымаць у шпіталі”.
Эмануіл Зэльцэр, які мае шэраг хранічных захворваньняў, патрапіў у шпіталь з павышаным ціскам. Першыя дні яму ставілі кропельніцу, потым дазволілі карыстацца лекамі, якія перадалі супрацоўнікі амбасады ЗША. “Ён казаў, што да абеду ня можа хадзіць, бо баляць ногі”, — распавядаў пра Зэльцэра Зьміцер Гарачка. Паводле адваката, цяпер ягоны падабаронны падымаецца з ложка, але зь вялікай цяжкасьцю.
Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, прасіў беларускія ўлады пакласьці ягонага брата Эмануіла Зэльцэра на лячэньне ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, дзе ўмовы лепшыя, але гэтая просьба не была выкананая. Паводле Марка Зэльцэра, прадстаўнікі адміністрацыі ЗША працягваюць дамагацца датэрміновага вызваленьня Эмануіла Зэльцэра:
“Мне вядома, што першы намесьнік дзяржсакратара Кандалізы Райс Дэніэл Фрыд размаўляў адносна вызваленьня Эмануіла з Сяргеем Мартынавым, вашым міністрам замежных спраў. Гэта было два дні таму. Пра што яны дакладна дамовіліся, мне невядома. Але мяркую, што калі беларускія ўлады плянуюць паляпшаць адносіны з Захадам, то без ЗША гэтага не атрымаецца. Але дакладна зразумець, што ў Менску адбываецца, адсюль вельмі цяжка”, — казаў Марк Зэльцэр, брат Эмануіла Зэльцэра, асуджанага беларускім судом на 3 гады зьняволеньня за камэрцыйны шпіянаж супраць Беларусі.
У панядзелак, 1 сьнежня, Зьміцер Гарачка плянуе зноў наведаць у магілёўскай турме Эмануіла Зэльцэра і перадаць яму неабходныя рэчы, кнігі і тэлевізар.
Марк Зэльцэр мяркуе, што ягоны брат стаў ахвярай інтрыг вакол спадчыны заўчасна памерлага грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Паводле Марка Зэльцэра, на гэтую спадчыну прэтэндуе і расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі, які цяпер жыве ў Лёндане. Барыс Беразоўскі абвяргае сваю датычнасьць да арышту Зэльцэра.