Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманая цётка Аляксандра Баразенкі


Аляксандар Баразенка
Аляксандар Баразенка

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі некалькі чалавек, якія стаялі з партрэтамі Аляксандра Баразенкі каля сьледчага ізалятара. Сярод удзельнікаў акцыі салідарнасьці была цётка Аляксандра Баразенкі.


Як паведаміла жанчына Радыё Свабода, нягледзячы на яе узрост супрацоўнік міліцыі Сяргей Цітоў вельмі груба абыходзіўся з ёй - штурхаў у машыну, разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі, і пры гэтым груба размаўляў.

Усіх затрыманых, большасьць якіх актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, даставілі ў Маскоўскі РУУС. Міліцыянты патлумачылі, што будуць высьвятляць іх асобы.

Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” паведамілі, што кожны дзень — пакуль Аляксандр Баразенка ня выйдзе на волю — а 19-й гадзіне будуць ладзіцца пікеты каля СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG