Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Бяляцкі: больш моцных канкрэтных дзеяньняў


Меркаваньні вядомых у Беларусі людзей адносна прэзыдэнцкіх выбараў у Злучаных Штатах.

Меркаваньне Алеся Бяляцкага – старшыні зачыненага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна”:
“Хацелася б, каб увага да праблемаў правоў чалавека, якія ў нас ёсьць, узмацнілася. Мы вельмі цэнім прынцыповую пазыцыю Злучаных Штатаў у дачыненьні да сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Але, апроч моцнай палітычнай пазыцыі, хацелася б і больш моцных канкрэтных дзеяньняў у падтрымку грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычных партыяў, незалежных прафсаюзаў...
Калі вобразна казаць, ЗША ня могуць пераскочыць праз беларускі ўрад. Але пазыцыю Амэрыкі беларускія ўлады ўлічваюць і мусяць зь ёй лічыцца ў сваіх дзеяньнях. І таму пазыцыя ЗША ёсьць зарукай бясьпекі беларускіх праваабаронцаў. Таму для нас так важна іхная прынцыповасьць і актыўнасьць”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG