Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэль дасьледнікам элемэнтарных часьціц


Сёньня Каралеўская Швэдзкая Акадэмія Навук назвала прозьвішчы ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі 2008 у галіне фізыкі.

Імі сталі народжаны ў Токіё амэрыканец Ёіціра Намбу ды два японскія фізыкі Макота Кабаясі і Тасіхідэ Маскава.

Ёіціра Намбу
Намбу (87 гадоў), які стаў амэрыканскім грамадзянінам у 1970 годзе, атрымаў прэмію за адкрыцьцё ў 1960 годзе мэханізму гэтак званага спантаннага парушэньня сымэтрыі ў сьвеце элемэнтарных часьціц.

“Спантаннае парушэньне сымэтрыі хавае парадак прыроды пад відавочна блытанай паверхняй”, — сказалі швэдзкія акадэмікі ў абгрунтаваньні прысуджэньня прэміі. ”Яно аказалася надзвычай карыснае, і тэорыі Намбу пранізваюць Стандартную мадэль фізыкі элемэнтарных часьціц”.

Гэтак званая Стандартная мадэль аб’ядноўвае ў адну фізычную тэорыю тры з чатырох галоўных узаемадзеяньняў (сілаў) прыроды: электрамагнэтычнае, моцнае і слабое. Гравітацыйная сіла не ўваходзіць у гэтую тэорыю.

Макота Кабаясі
Кабаясі (64 гады) і Маскава (68 гадоў) атрымалі прэмію за вытлумачэньне ў 1972 годзе паходжаньня спантаннага парушэньня сымэтрыі ды за адначасовае прадказаньне існаваньня прынамсі трох групаў кваркаў — самых элемэнтарных цаглінак матэрыі. Гэтае вытлумачэньне знайшло экспэрымэнтальнае пацьверджаньне ўжо ў ХХІ стагодзьдзі.

“Дагэтуль ня вытлумачанае парушэньне сымэтрыі такога самага роду ляжыць у пачатках космасу ў Вялікім выбуху прыблізна 14 мільярдаў гадоў таму. Калі б колькасьць узьніклай матэрыі была роўная колькасьці антыматэрыі, яны павінны былі б анігіляваць адна адну. Але так ня сталася — існавала маленечкае адхіленьне, роўнае адной часьціцы матэрыі на 10 мільярдаў часьціц антыматэрыі. Пытаньне, як гэта дакладна здарылася, застаецца без адказу. Магчыма, новы
Тасіхідэ Маскава
паскаральнік лёгкіх гадронаў у Эўрапейскім цэнтры ядзерных дасьледаваньняў у Жэнэве разгадае некаторыя таямніцы, над якімі мы працягваем ламаць галаву”, — сказалі швэдзкія акадэмікі з нагоды прызнаньня Нобэлеўскай прэміі 2008 году ў галіне фізыкі.

Намбу атрымае палову з сумы 1.4 мільёна даляраў, якая складае грашовую вартасьць прэміі, а Кабаясі і Маскава па чвэрці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG