Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюзныя назіральнікі парушэньняў не заўважылі


Назіральнікі ад парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі не заўважылі ніякіх парушэньняў заканадаўства ў часе галасаваньня.


Пра гэта яны паведамілі на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі. У прыватнасьці, дэпутат расейскай дзярждумы Алег Жолабаў скаазў, што ён асабіста праехаў 25 выбарчых участкаў і “паўсюль усё ідзе адпаведна зь беларускімі законамі”.

Дэпутат дзярждумы Аляксей Разуван выказаў спадзяваньне, што беларусы абяруць сёньня дастойных дэпутатаў, і яны даробяць тое, што рабілі іх папярэднікі — пабудову саюзнай дзяржавы. Спадар Разуван выказаў спадзяваньне, што менавіта пры гэтым складзе беларускага і расейскага парлямэнтаў нарэшце адбудзецца саюзны рэфэрэндум і пабудова саюзнай дзяржавы будзе завершана.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG