Вылучалася ў сталіцы па Паўднёва-Заходняй акрузе № 99. Наконт рашэньня АДС пра неабавязковы байкот выбараў кажа:
“Я перакананая, што гэта разумнае рашэньне. Што кожны кандыдат, мяркуючы па сваіх асабістых адчуваньнях, ці гатовы ён ісьці да канца, павінен сам вырашаць, ці варта здымацца альбо заставацца ў гонцы за мандат. Насамрэч гэта па-справядліваму. Няхай кожны сам вырашыць”.
Ганна Ягорава скончыла геаграфічны факультэт БДУ, цяпер навучаецца ў магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. У АГП займаецца моладзевымі праблемамі. Лічыць, што менавіта перашкоды з боку ўлады змусілі яе адмовіцца ад удзелу ў выбарах:
“Перадусім хачу адзначыць, што было непрыемнае для мяне рашэньне. Мая праграма ўсё ж тычылася вырашэньня праблемаў маладых людзей. Але ўлады не далі магчымасьці правесьці агітацыйную кампанію. Другі крок да адмовы — забарона на друкаваныя матэрыялы. Менавіта пасьля гэтага я зразумела, што няма сэнсу працягваць барацьбу. Вырашыла выказаць свой пратэст публічна і адмовіцца”.