Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Захад не прыпыніць дыялёгу зь беларускімі ўладамі"


Паводле лідэра руху “За свабоду”, былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча, разгон акцыі 16 верасьня на Кастрычніцкай плошчы — “велізарная памылка ўладаў”, бо гэта не спрыяе дыялёгу афіцыйнага Менску з Эўразьвязам.


Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшаму за ўдзел у выбарах, хаця і перакананы, што ўлады ідуць у іх правядзеньні толькі на касмэтычныя паляпшэньні.

Аляксандр Мілінкевіч: “Калі я сустракаюся зь людзьмі, а гэта ўжо болей за 30 гарадоў, людзі кажуць, што трэба ісьці. Гэтак кажуць простыя людзі, простыя выбаршчыкі. Яны не разумеюць, што значыць байкот, што ён дасьць. Тады што, ім ня будзе за каго ўвогуле прагаласаваць? Нават калі не палічаць іх галасы, яны хочуць сваю волю выказаць. Мяркую, калі мы вызначаемся, ідзем ці не ідзем, трэба думаць не пра рэжым, не пра нашыя ўнутраныя праблемы, а пра тое, якога кроку ад нас чакаюць людзі. Мне падаецца, яны чакаюць, каб мы прайшлі гэты шлях да канца”.

На думку Аляксандра Мілінкевіча, Захад у адказ на разгон акцыі не прыпыніць дыялёгу зь беларускімі ўладамі, але выкажа вялікае шкадаваньне. А як адрэагуе на гэта афіцыйны Менск? Паводле Аляксандра Мілінкевіча, ва ўладзе таксама ідзе барацьба паміж тымі, хто за сілавыя захады, і тымі, хто разумее, што “гэтая палітыка — учорашні дзень”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG