“Калі вы не прызнаяце выбары прэзыдэнта і парлямэнту дэмакратычнымі, то навошта ўвогуле мець стасункі з гэтай краінай? А то атрымліваецца двайны падыход. Гэтага мы не прызнаем, а стасункі маем. Я адразу быў супраць якіх бы там ні было сьпісаў неўязных. Хай езьдзяць, хай глядзяць, можа, у іх вочы раскрыюцца, як людзі нармальныя жывуць”, — мяркуе Мечыслаў Грыб.
Пры гэтым былы сьпікер лічыць, што для сур’ёзных перамоў Захаду зь Беларусьсю выкананьня аднаго патрабаваньня з 12-ці недастаткова.