Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указы аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.ТЭМА ДНЯ.

У тэлезвароце Дзьмітрый Мядзьведзеў заклікаў іншыя дзяржавы узяць прыклад з Расеі.

«Улічваючы свабоднае волевыяўленьне асэтынскага і абхаскага народаў, кіруючыся палажэньнямі Статуту ААН, дэклярацыяй 1970 году аб прынцыпах міжнароднага права, якія тычацца сяброўскіх стасункаў паміж дзяржавамі, Хэльсынскім заключным актам АБСЭ 1975 году, іншымі асноватворнымі міжнароднымі дакумэнтамі, я падпісаў указы аб прызнаньні Расейскай Фэдэрацыяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і незалежнасьці Абхазіі», – сказаў Дз.Мядзьведзеў у сёньняшнім тэлезвароце.

«Гэта нялёгкі выбар, але гэта адзіная магчымасьць захаваць жыцьці людзей», – заявіў Дз.Мядзьведзеў.

На думку Масквы, незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі павінен прызнаць і Менск.

«Лідэры непрызнаных рэспублік заяўлялі аб сваім жаданьні далучыцца да «саюзнай дзяржавы», і «саюзная дзяржава» гатовая прыняць да ўвагі гэтыя пажаданьні. Гэта было б зручна і для Расеі, бо гэты зварот не да Расеі, а да «саюзнай дзяржавы», – заявіў памочнік дзяржсакратара так званай «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі Іван Макушок.

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў напярэдадні таксама дапусьціў, што Менск можа прызнаць незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, але "Расея павінна стаць першай".

М.Статкевіч: "Лукашэнку прымусяць"

Адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч лічыць, што ў гэтым прызнаньні ёсьць вельмі істотная пагроза для Беларусі:

С.Шушкевіч: “Беларусі трэба ўстрымацца ад падобных крокаў”

“Беларусі трэба ўстрымацца ад падобных крокаў — гэта маё перакананьне. Бо калі пачынаць перадзялёж сьвету, адна ўжо памылка зроблена — гэта Косава. Але там меншая памылка. Цяпер ісьці гэтым шляхам — гэта азначае раскручваць халодную вайну і падкладаць бомбы пад такія месцы, дзе гэта вельмі небясьпечна."


А.Лябедзька: Лукашэнка можа прызначыць цану прызнаньня


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што адмоўна ставіцца да параду сувэрэнітэтаў на Каўказе і наагул на эўрапейскім кантынэнце, бо гэта — новыя пагрозы і выклікі.




С.Касьцян: “Я адразу аддаў бы загад аб прызнаньні незалежнасьці”

Намесьнік старшыні сталай камісіі міжнародных спраў у Палаце прадстаўнікоў Сяргей Касьцян заявіў, што гэта “сучаснае і на гэты момант вельмі правільнае рашэньне”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG