Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ПАСЭ: “Вызваленьне Казуліна – крок у правільным кірунку”


Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Люіс Марыя дэ Пуч станоўча ацаніў вызваленьне Аляксандра Казуліна.

Ён адзначыў, што “для Асамблеі дапамагчы Беларусі ўвайсьці ў сям’ю эўрапейскіх дэмакратыяў зьяўляецца прыярытэтам, і вызваленьня палітычных зьняволеных ёсьць неабходнай умовай. Такім чынам, вызваленьне спадара Казуліна – гэта крок у правільным накірунку”.

Разам з тым, кіраўнік ПАСЭ падкрэсьліў, што Асамблея будзе працягваць сачыць за сытуацыяй у Беларусі і займацца лёсам іншых палітычных зьняволеных і выяўляць факты парушэньняў правоў чалавека. Ён таксама сказаў, што “уважлівае назіраньне за цяперашняй перадвыбарчай кампаніяй дазволіць меркаваць, ці маюць улады намер стварыць неабходныя ўмовы для правядзеньня вольных і справядлівых выбараў, якія зьяўляюцца апірышчам дэмакратыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG