Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эканамічны крызіс – прычына вызваленьня Казуліна”


Намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка пракамэнтаваў вызваленьне Аляксандра Казуліна.

“Я мяркую, што эканамічная сытуацыя, у якой апынуўся Лукашэнка, як і створаная ім дзяржаўная эканамічная мадэль пачала даваць сур’ёзны збой, і ліхаманкава шукаюцца спосабы прадэманстраваць перад Захадам, перад Эўропай ў першую чаргу добрую волю.

Мяркую, што гэта і толькі гэта, я маю на ўвазе жорсткія абцугі эканамічнага крызісу, які няўхільна набліжаецца, і былі прычынай гэтага вызваленьня Казуліна. Я вельмі рады, што гэтае вызваленьне адбылося, і вельмі хацеў бы, каб адбылося вызваленьне Парсюкевіча, Кіма і людзей, засуджаных па сумнеўных абвінавачаньнях, такіх як Антон Кішкурна. Тады мы можам разглядаць усур’ёз імкненьне ўлады ня проста да паказухі, але да рэальных зьменаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG