“Я не хачу выступаць судзьдзёй і разглядаць гэтае пытаньне. Мне не зразумелая пазыцыя Саакашвілі. Усё трэба вырашаць мірным шляхам. Саакашвілі сваімі рукамі зьнішчыў сувэрэнітэт сваёй дзяржавы, нанёс сьмяротны ўдар па сувэрэнітэце дзяржавы, ня думаючы ні пра што і на штосьці спадзеючыся. Няўжо вы думаеце, што Паўднёвая Асэтыя ці Абхазія захоча быць у складзе Грузіі?”, — кажа палітык.
“Грузінска-беларускія стасункі будуць разьвівацца ў тым фармаце, які ёсьць. І ня трэба тут перадзёргіваць! А што тычыцца заявы Саакашвілі пра выхад Грузіі з СНД, па-мойму, ніякага зьдзіўленьня быць не павінна. Яшчэ ў 2006 годзе спадар Саакашвілі выказваўся пра немэтазгоднасьць прысутнасьці ў СНД. І тое, што Саакашвілі выйшаў з СНД, па-чалавечы я яго разумею. Я ня ведаю, хто яму падасьць руку, калі ён прыедзе на сустрэчу кіраўнікоў СНД”.