Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Стуб: У Асэтыі патрэбныя міжнародныя міратворцы


Міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу сёньня сустракаюцца ў Брусэлі, каб абмеркаваць сытуацыю ў Грузіі.




Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Дэйвід Мілібэнд сказаў па прыбыцьці ў Брусэль, што адным з палітычных наступстваў расейска-грузінскага канфлікту стала фактычнае дзеяньне гэтак званай "Вялікай васьмёркі" уплывовых краінаў у фармаце "Вялікай сямёркі", без Расеі. Ён таксама заявіў пра ўсё большую неабходнасьць адзінай энэргетычнай палітыкі Эўразьвязу:

"Я думаю, што патрэба ў агульнай энэргетычнай палітыцы ўзмацнілася ў выніку тых падзей, якія мы цяпер назіралі".

Дэйвід Мілібэнд абвінаваціў расейскія ўлады ў непрыкрытай агрэсіі і заклікаў іх даць доказы таго, што Грузія рабіла ваенныя злачнствы ў Паўднёвай Асэтыі, бо менавіта гэта было афіцыйнай прычынай ўводу туды расейскіх войскаў.

Аляксандар Стуб, міністар замежных спраў Фінляндыі, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ, заявіў пра неабходнасьць ўводу ў Паўднёвую Асэтыю міжнароднага міратворчага кантынгенту:

"Абсалютна ясна, што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве трэба, каб там былі міжнародныя міратворцы, і я думаю, што Эўразьвяз – гэта добрае месца, каб пачаць гэта. Але што нам для гэтага трэба. Нам трэба мандат ААН".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG