Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі: Мы канчаткова разьвітваемся з СССР


Сёньня ў Тбілісі перад будынкам парлямэнту адбыўся шматтысячны мітынг, падчас якога прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі паведаміў аб рашэньні Грузіі выйсьці з Садружнасьці незалежных дзяржаваў.


Вось што ён сказаў пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі пасьля мітынгу:

“Мы безумоўна мусім выйсьці з СНД. СНД цалкам правалілася як міжнародная арганізацыя. Гэта нейкае постсавецкае ўтварэньне, якое практычна ня можа зрабіць нічога, каб прадухіліць трагедыю. Выходзячы з СНД мы канчаткова разьвітваемся з Савецкім Саюзам”.

Саакашвілі запэўніў, што вяртаньня ў Савецкі Саюз няма:

“Людзі, якія нас бамбавалі, хацелі вяртаньня Савецкага Саюзу. Прэзыдэнт Пуцін два гады таму заявіў, што распад СССР быў найбольшай геапалітычнай трагедыяй ХХ стагодзьдзя. А я думаю, што гэта была вельмі шчасьлівая падзея, і што мы больш ніколі ня вернемся ў Савецкі Саюз”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG