“Я гляджу на эскаляцыю сытуацыі на Каўказе праз нацыянальны беларускі інтарэс. Тое, што там адбываецца – гэта, безумоўна, дрэнна для Беларусі. Калі ж зыходзіць з інтарэсаў Лукашэнкі,то ён якраз атрымлівае палітычныя дывідэнды ад таго, што там адбываецца. Ягоныя пазыцыі ў перамовах з Расеяй узмацняюцца, Масква будзе цяпер шукаць саюзьнікаў у Эўропе, і таму погляд будзе зьвернуты на Беларусь. І Лукашэнка будзе гандляваць. Магчыма, эканамічныя прэтэнзіі Расеі могуць паслабець на пэўны час. Дрэнна і тое, што зараз увага міжнароднай супольнасьці будзе факусавацца на Каўказе, а не на парлямэнцкай кампаніі ў Беларусі.
А чаму Лукашэнка дасюль маўчыць? Чаму афіцыйны Менск дасюль ня выказаў ніякага стаўленьня да гэтага канфлікту?
“Час працуе тут на Лукашэнку. Ён маўчыць, бо ня ведае, якую апошнюю цану называе Крэмль. Ён чакае прапаноў з боку Расеі. Як толькі яны будуць названы, ён адразу заявіць. І заявіць усё, што патрэбна. Але пакуль не названая цана – ён будзе маўчаць”