Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Польшчы, Літвы, Украіны ляцяць у Грузію


Выляцець у Тбілісі разьлічваюць таксама сёньня прэм'еры Латвіі і Эстоніі.


Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі выляціць сёньня ў Грузію. Аб гэтым паведаміў у Варшаве высокапастаўлены прадстаўнік прэзыдэнцкай канцылярыі Марыюш Хандзлік.

Ён заявіў, што Лех Качыньскі абгаварыў па тэлефоне з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам дэталі сваёй паездкі, перадае ИТАР-ТАСС.

У гэты жа дзень у Тбілісі плянуе прыбыць прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус. Інфармацыю аб гэтым пацьвердзіла прэс-служба кіраўнікі Літоўскай рэспублікі.

Выляцець у Тбілісі разьлічвае таксама прэзыдэнт Украіны, прэм'еры Латвіі і Эстоніі. Іх агульная мэта - "выказаць падтрымку Грузіі, яе народа і прэзыдэнту Саакашвілі", адзначана ў паведамленьні.

Раней прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвес, прэзыдэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус і прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі асудзілі ўжываньне вайсковых сіл у дачыненьні да сувэрэннай і незалежнай Грузіі і паабяцалі выкарыстаць усё сродкі, якія яны маюць у сваім распараджэньні, каб пра расейскую ваенную агрэсію ў дачыненьні да маленькай эўрапейскай дзяржавы не забыліся і каб на падзеі ў Паўднёвай Асэтыі рэагавалі не толькі пустымі заявамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG