Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можна дыктатуру "адмыць" піярам?


Брытанскі піяр-мэнэджар Тымаці Бэл падпісаў кантракт зь беларускім урадам. Ён бярэцца за паляпшэньне іміджу краіны ў сьвеце. Парады лорду Бэлу. ТЭМА ДНЯ.


Спадар Бэл удакладніў у інтэрвію БелаПАН, што будзе працаваць над паляпшэньнем іміджу Беларусі як краіны, а не Аляксандра Лукашэнкі.

Раней лорд Бэл казаў, што правядзе дзьве кампаніі – інфармацыйную і маркетынгавую. Мэта інфармацыйнай – “данесьці больш аб’ектыўнае ўяўленьне пра Беларусь у супрацьвагу таму, якое створанае ва ўсясьветных мэдыях”.

"Наперадзе сур'ёзная праца, каб гэта выправіць", — заявіў ён.

У інтэрвію замежным СМІ Тымаці Бэл казаў, што плянуе зарабіць на кантракце з афіцыйным Менскам мільёны.

ДЫСКУСІЯ НА “СВАБОДЗЕ”

Ці зможа ангельскі піяршчык палепшыць імідж Беларусі?

Ад чаго залежыць міжнародны імідж краіны? Ці магчыма чыста рэклямнымі сродкамі, шляхам піяру палепшыць рэпутацыю краіны бязь зьмены ўнутранай і зьнешняй палітыкі?

Бэл павучаў Тэтчэр і Піначэта

Бэл дапамагаў Маргарэт Тэтчэр перамагаць на выбарах і душыць страйк шахцёраў, паляпшаў імідж Піначэта. Яго лічаць блізкім сябрам Беразоўскага.

Гомель: “Мы — саромеемся саміх сябе!”

“Што трэба зрабіць, каб да Беларусі лепей ставіліся ў сьвеце?” На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

С.Касьцян: Ураджай зьбяром высокі — вось гэта наш піяр

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян перакананы: калі Беларусь не “прапіярыць” сябе сама, ніхто ёй у гэтым не дапаможа:


А. Клінаў: “Давайце спачатку хоць межы адчынім”


Мастак Артур Клінаў часта прымае гасьцей з-за мяжы і кажа, што ў немалой ступені замежнікі зьдзіўленыя беларускай карцінкай — прынамсі яна лепшая, чым уяўляюць сабе Беларусь на Захадзе.

Станоўчая карцінка пра Беларусь будзе падавацца праз “фільтры”

Кіраўнік рэклямнага агенцтва “Starcom Mediavest Group” Пётр Папялушка прагназуе: імідж-праект кшталту прапанаванага лордам Бэлам – справа досыць тонкая і доўгатэрміновая.

В. Мазынскі: “Што: лорд Бэл верне нам бел-чырвона-белы сьцяг?”

Тэатральны рэжысэр Валер Мазынскі кажа, што для кіраўніцтва Беларусі папросту не існуе “прарока ў сваёй Айчыне”. Таму і наймаюцца замежныя місіі.


Лорд Бэл афіцыйна стаў імідж-мэйкерам Беларусі


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG