Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Гайдукевіча ідзе на выбары


Лібэральна-дэмакратычная партыя вылучыла сваіх кандыдатаў у дэпутаты ва ўсіх абласьцях і Менску. Такое рашэньне прынятае на зьезьдзе Лібэральна-дэмакратычнай партыі, які адбыўся сёньня ў Менску.

Зьезд быў закрытым і журналісты на яго не былі запрошаныя. Лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч не назваў дакладную лічбу вылучаных кандыдатаў ад ЛДП і не пацьвердзіў інфармацыю пра сем кандыдатаў, якая была распаўсюджана іншымі мэдыямі.
“Рашэньне наступнае:старшыні партыі асабіста, калі будуць зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты ад ЛДП у гарадах, будзе прадстаўляць кандыдатаў у дэпутаты асабіста выбарнікам. Я павінен ехаць разам зь кіраўніцтвам і прадстаўляць”.

На пытаньне ці будзе ён вылучацца кандыдатам у дэпутаты Сяргей Гайдукевіч адказаў:
“Гэта будзе прыемная нечаканасьць пры рэгістрацыі”.
Сяргей Гайдукевіч таксама не выключае, што некалькі сяброў партыі будуць вылучаны працоўнымі калектывамі. Адпаведныя запрашэньні чакаюцца на наступным тыдні. Сяргей Гайдукевіч таксама нагадаў, што зьяўляецца кандыдатам ў прэзыдэнты ад ЛДП.

Нагадаем, раней вышэйшы савет і цэнтральны камітэт партыі прыняў рашэньне пра адмову ва ўдзеле ў парлямэнцкіх выбарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG